СВЯТА СПОРТУ — СВЯТА ЎСЕНАРОДНАЕ
Iрына РАДНIНА, трохкратная чэмпiёнка Алiмпiйскiх гульняў, шматкратная чэмпiёнка свету i Еўропы па фiгурнаму катанню:
— Я з вялiкiм задавальненнем пагадзiлася прыняць удзел у адкрыццi ў вашай краiне сапраўды ўсенароднага масавага свята — Перадалiмпiйскага спартыўнага тыдня. Адчувала, што гэта будзе насамрэч непаўторнае i нi з чым не параўнальнае вiдовiшча. Ну, а тое, што ўбачыла тут, у цудоўным спартыўна-аздараўленчым комплексе «Сiлiчы», пераўзышло ўсе мае чаканнi! Я шмат, як вы разумееце, паездзiла па свеце, наведала не адзiн дзесятак самых розных дзяржаў. Бачыла i ўдзельнiчала ў многiх — без перабольшання! — грандыёзных святах з удзелам самых высокапастаўленых кiраўнiкоў i лiдараў краiн, мiжнароднага спартыўнага руху. Прывыкла, здавалася б, да ўсяго. Праўда, даўно гэта было (смяецца), але ж было-было... А пасля таго, як я пакiнула вялiкую спартыўную арэну, з’явiлася крыху вольнага часу i я не-не ды i прысутнiчала на тых цi iншых масавых фiзкультурна-спартыўных мерапрыемствах. Але апошнiм часам усё часцей думала, што ўсё гэта ўжо ў мiнулым: цi да гэтага зараз людзям? Аднак жа не, як высветлiлася, ёсць яшчэ прыклады таго, як сёння, у складаны i неадназначны, супярэчлiвы час, можна i трэба ставiцца да развiцця масавага фiзкультурна-спартыўнага руху. Сёння ў Сiлiчах я пераканалася: Рэспублiка Беларусь, i перш за ўсё яе кiраўнiцтва, пастаянна i ўсур’ёз клапоцiцца аб здароўi нацыi, яе фiзiчным i гарманiчным развiццi i ўдасканаленнi. Прыемна, да слёз радасна было бачыць на лыжных трасах i горных спусках не толькi маладых, фiзiчна дасканалых людзей, але i мужчын i жанчын сталага веку, дашкольнiкаў. Дваццацiградусны мароз толькi падахвочваў iх! Спаборнiцтва, музыка, смех, цудоўны святочны настрой — усё гэта, убачанае ў Беларусi, запомнiцца мне на ўсё жыццё. Дай Бог вам, шчыраму i сумленнаму беларускаму народу, новых набыткаў i поспехаў ва ўсiх кiрунках жыцця, ну а ў фiзкультуры i спорце — асаблiва высокiх i адметных вышынь! Ведайце i памятайце: я заўсёды з вамi! Экспрэс-iнтэрв’ю правёў Анатоль ПАМОРСКI. (Заканчэнне будзе).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iрына РАДНIНА, трохкратная чэмпiёнка Алiмпiйскiх гульняў, шматкратная чэмпiёнка свету i Еўропы па фiгурнаму катанню: |
|