21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Большасць грамадскiх аб’яднанняў прыносiць рэальную карысць

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанід АСТАПЧУК

Iнтэрв’ю з начальнiкам упраўлення грамадскiх аб’яднанняў Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь Алегам СЛIЖЭЎСКIМ.

— Якiя вынiкi работы Мiнiстэрства юстыцыi па пытаннях рэгiстрацыi грамадскiх аб’яднанняў у 2005 годзе?

— У 2005 годзе было адзначана пэўнае знiжэнне актыўнасцi па стварэнню ў рэспублiцы новых грамадскiх аб’яднанняў. Калi ў 2004 годзе органамi юстыцыi было зарэгiстравана 155 грамадскiх аб’яднанняў, то ў 2005 годзе — 61, з iх мiжнародных — 3, рэспублiканскiх — 13, абласных — 3, раённых, гарадскiх — 36, iншых мясцовых — 6. Праўда, у апошнi працоўны дзень мiнулага года адбылося пасяджэнне Рэспублiканскай камiсii па рэгiстрацыi (перарэгiстрацыi) грамадскiх аб’яднанняў, на якiм каля двух дзесяткаў грамадскiх аб’яднанняў таксама атрымалi станоўчае заключэнне, аднак, паколькi сам акт iх рэгiстрацыi быў ажыццёўлены ўжо ў першых чыслах гэтага года, такiя арганiзацыi трапяць у статыстыку 2006 года.

Усяго па стану на 1 студзеня 2006 года ў рэспублiцы зарэгiстравана 17 палiтычных партый, 41 прафсаюз, 2247 грамадскiх аб’яднанняў (239 мiжнародных, 724 рэспублiканскiя i 1284 мясцовыя), а таксама 16 саюзаў грамадскiх аб’яднанняў.

Больш за ўсё ў рэспублiцы ствараецца грамадскiх арганiзацый, якiя дбаюць аб спартыўных iнтарэсах, iх у нас крыху менш за пяцьсот. Радасна, што на другiм месцы па колькасцi ствараемых грамадскiх аб’яднанняў знаходзяцца дабрачынныя арганiзацыi, якiх на сённяшнi дзень зарэгiстравана 360. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас у рэспублiцы значная колькасць людзей неабыякавых да чужых праблем, гатовых прысвяцiць сябе служэнню дабру. Акрамя таго, органамi юстыцыi зарэгiстравана больш за трыста аб’яднанняў асветнiцкай накiраванасцi, 160 маладзёжных, больш за 140 ветэранскiх, 112 навукова-тэхнiчных, каля ста нацыянальна-культурных, 42 творчых, 38 жаночых, а таксама арганiзацыi iншай накiраванасцi.

— Цi быў чымсьцi знамянальны 2005 год для грамадскiх аб’яднанняў i якiя, на ваш погляд, тэндэнцыi ў iх дзейнасцi?

— Найбольш важнай падзеяй для прадстаўнiкоў грамадскiх аб’яднанняў я назваў бы прыняцце законаў Рэспублiкi Беларусь «Аб грамадскiх аб’яднаннях» i «Аб палiтычных партыях» у новай рэдакцыi.

У гэтых законах комплексна ўрэгуляваны пытаннi стварэння i дзейнасцi саюзаў (асацыяцый) грамадскiх аб’яднанняў i палiтычных партый, а таксама пытаннi, што датычацца прававога статусу саюзаў. Новыя патрабаваннi прад’яўляюцца да статутаў аб’яднанняў, у сувязi з чым партыям i iншым грамадскiм аб’яднанням, зарэгiстраваным да ўступлення ў сiлу гэтых законаў, на працягу года з моманту ўступлення iх у сiлу неабходна забяспечыць прывядзенне сваiх устаноўчых дакументаў у адпаведнасць з названымi законамi.

З моманту ўступлення ў сiлу Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб грамадскiх аб’яднаннях» у новай рэдакцыi прадпрымальнiцкую дзейнасць грамадскiя аб’яднаннi могуць ажыццяўляць толькi праз утварэнне камерцыйных арганiзацый i (або) удзел у iх.

Адным з найбольш значных новаўвядзенняў, на мой погляд, з’яўляецца ўвядзенне iнстытута прыпынення дзейнасцi палiтычных партый i iншых грамадскiх аб’яднанняў. Законамi вызначаюцца падставы, парадак i наступствы прыпынення дзейнасцi аб’яднання. Пастаноўка пытання аб прыпыненнi дзейнасцi аб’яднанняў можа мець месца ў выпадках, калi аб’яднанню рэгiструючым органам раней ужо было вынесена пiсьмовае папярэджанне i ва ўстаноўлены тэрмiн парушэннi не былi лiквiдаваны. Пры гэтым неабходна адзначыць, што прадугледжаны выключна судовы парадак прыпынення дзейнасцi аб’яднанняў. Сёння ўжо мала хто сумняваецца ў перавагах увядзення iнстытута прыпынення дзейнасцi грамадскiх аб’яднанняў. У нас ужо маюцца выпадкi, калi ў адносiнах да аб’яднання, якое раней было пiсьмова папярэджана аб парушэннях заканадаўства i парушэннi не лiквiдавала, у судовым парадку прынята рашэнне аб прыпыненнi яго дзейнасцi. Калi б не было адпаведнай нормы заканадаўства, адзiны шлях у такiм выпадку быў бы — лiквiдацыя арганiзацыi. Сёння ж грамадскаму аб’яднанню даецца яшчэ адзiн шанц вярнуцца ў рамкi прававога поля.

Гаворачы аб тэндэнцыях у дзейнасцi грамадскiх аб’яднанняў, хацелася б адзначыць, што ў цяперашнi час у так званым «трэцiм сектары» заўважана тэндэнцыя да стабiлiзацыi, пераходу прыярытэтаў ад колькасцi зноў ствараемых арганiзацый да якасцi iх работы. Аб гэтым сведчыць, напрыклад, тое, што апошнiм часам усё больш арганiзацый, якiя рэальна дабiлiся пэўных вынiкаў у сваёй рабоце, хочуць пашырыць тэрыторыю дзейнасцi. Гэта значыць мясцовыя арганiзацыi падаюць у рэгiструючыя органы дакументы для перарэгiстрацыi iх ужо ў якасцi рэспублiканскiх або мiжнародных аб’яднанняў. У той жа час арганiзацыi, якiя па нейкiх прычынах не змаглi дабiцца жадаемых вынiкаў, спыняюць сваю дзейнасць. На жаль, да апошняга часу не заўсёды рэгiструючы орган своечасова атрымлiваў iнфармацыю аб фактычным спыненнi дзейнасцi грамадскага аб’яднання. Страцiўшы iнтарэс да далейшай работы, у рэдкiх выпадках кiраўнiкi арганiзацый па ўласнай iнiцыятыве прадстаўляюць у рэгiструючы орган адпаведныя дакументы аб лiквiдацыi. З прыняццем Закона «Аб грамадскiх аб’яднаннях» у новай рэдакцыi гэта праблема будзе вырашана, паколькi закон цяпер утрымлiвае норму, згодна з якой аб’яднанне штогод да 1 сакавiка павiнна прадстаўляць у рэгiструючы орган iнфармацыю аб прадаўжэннi сваёй дзейнасцi. Непрадстаўленне такой iнфармацыi будзе сiгналам таго, што ў арганiзацыi штосьцi не так.

Аднак такiх арганiзацый мала. Значна больш грамадскiх аб’яднанняў, якiя не проста працуюць, а прыносяць рэальную карысць грамадству, вырашаючы праблемы, якiя ў iм маюцца, i дапамагаючы тым самым дзяржаве, напрыклад, аб’яднаннi, сферай дзейнасцi якiх з’яўляецца абарона ветэранаў, клопат аб хворых, iнвалiдах, захаванне культуры, вырашэнне экалагiчных праблем. Так, Грамадскае аб’яднанне «Беларускi саюз жанчын» (старшыня — Надзея Ермакова ) рэгулярна праводзiць як самастойна, так i разам з iншымi арганiзацыямi акцыi, у рамках якiх наведваюцца дзiцячыя дамы, сацыяльныя прытулкi з раздачай дзецям розных падарункаў, сустрэчы з жанчынамi — удзельнiцамi Вялiкай Айчыннай вайны, што асаблiва актуальна было летась, калi адзначалася 60-годдзе Перамогi ў гэтай вайне. Па iнiцыятыве Беларускага саюза жанчын быў адкрыты рахунак па аказанню дапамогi ахвярам Бяслана, куды паступiла 25 000 долараў ЗША, якiя былi перададзены пацярпеўшым ад тэрарызму сем’ям Бяслана. I гэта толькi малая частка таго, што зроблена аб’яднаннем усяго за адзiн год. Не дзiўна, што колькасць членаў гэтага грамадскага аб’яднання сёння каля 110 000 чалавек. Дзейнасць, якая прыносiць рэальную грамадскую карысць, заўсёды будзе мець не толькi прыхiльнiкаў, але i можа разлiчваць на падтрымку дзяржавы.

— Акрамя рэгiстрацыi, якiя яшчэ функцыi выконвае Мiнiстэрства юстыцыi ў адносiнах да грамадскiх аб’яднанняў?

— Не менш важнай функцыяй Мiнiстэрства юстыцыi ў гэтай працы з’яўляецца ажыццяўленне кантролю за адпаведнасцю дзейнасцi грамадскiх аб’яднанняў, палiтычных партый заканадаўству i сваiм статутам. Значнасць гэтай працы абумоўлена функцыямi, якiя выконваюць гэтыя арганiзацыi ў грамадстве. Як я ўжо сказаў, ствараюцца грамадскiя аб’яднаннi для вырашэння якiх-небудзь грамадскiх праблем або сумеснага вырашэння агульных задач, рэалiзацыi агульных iнтарэсаў членаў аб’яднання, у тым лiку ў прымяненнi да палiтычных партый, для дасягнення палiтычных мэтаў. Пры гэтым аб’ядноўваюць такiя арганiзацыi нярэдка тысячы чалавек. Дзейнасць грамадскiх арганiзацый мае публiчны характар i вельмi важна, каб яна ажыццяўлялася ў строгай адпаведнасцi не толькi з нацыянальным заканадаўствам, але i з нормамi статутаў гэтых жа аб’яднанняў. У адваротным выпадку парушэннi пачынаюць расцi як снежны камяк i ўжо выходзяць за рамкi аб’яднання. Горш за ўсё, што пэўныя сiлы ўмела выкарыстоўваюць такiя сiтуацыi ў сваiх палiтычных iнтарэсах, пагражаючы стабiльнасцi ў грамадстве. Дастаткова ўспомнiць нядаўнюю гiсторыю з Грамадскiм аб’яднаннем «Саюз палякаў на Беларусi», калi была спроба на звычайнай сiтуацыi, звязанай з барацьбой невялiкай групы асоб за ўладу ў аб’яднаннi, разыграць нацыянальную карту з ушчамленнем правоў польскай меншасцi ў Беларусi. Не ўзнiкла б нiякай спрэчкi, калi б пры падрыхтоўцы i правядзеннi з’езда проста выконвалiся патрабаваннi статута аб’яднання, якi самi ж яго члены i зацвярджалi. Натуральна, Мiнiстэрства юстыцыi як кантралюючы орган вымушана было ўмяшацца i ўказаць на парушэннi статута.

Такiя сiтуацыi, калi Мiнiстэрству юстыцыi даводзiцца выступаць у якасцi арбiтра ва ўнутрыарганiзацыйнай спрэчцы, не адзiнкавыя. У якасцi прыкладу можна яшчэ прыгадаць выпадак, калi ў пачатку мiнулага года Мiнiстэрству юстыцыi давялося даваць заключэнне ў адносiнах да выключэння з членаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Народная Грамада) (цяпер яе назва зменена на «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)») старшынi партыi Мiкалая Статкевiча. Пасля старшынёй гэтай партыi быў абраны Анатоль Ляўковiч, якi юрыдычна i сёння iм з’яўляецца, улiчваючы прызнанне Мiнiстэрствам юстыцыi нелегiтымным з’езда партыi, праведзенага ў лiпенi 2005 года.

Даводзiцца органам юстыцыi пры ажыццяўленнi кантрольных функцый прымяняць i больш жорсткiя формы рэагавання на парушэннi. Летась грамадскiм аб’яднанням вынесена 425 пiсьмовых папярэджанняў.

У асобных выпадках лiквiдацыя арганiзацыi ў судовым парадку з’явiлася адзiнай магчымасцю спынiць процiпраўную дзейнасць. У 2005 годзе судамi прынята рашэнне аб лiквiдацыi 68 грамадскiх аб’яднанняў.

— Цi будуць у блiжэйшы час якiя-небудзь змяненнi ў прававым рэгуляваннi дзейнасцi грамадскiх аб’яднанняў?

— У прававым рэгуляваннi дзейнасцi грамадскiх аб’яднанняў i палiтычных партый у блiжэйшай будучынi нейкiх значных змяненняў наўрад цi трэба чакаць, паколькi праблемы i прабелы, якiя мелiся ў гэтай частцы, у цэлым урэгуляваны ў законах «Аб грамадскiх аб’яднаннях» i «Аб палiтычных партыях». Разам з тым даўно ўжо наспела неабходнасць у карэкцiроўцы заканадаўства аб прафесiйных саюзах.

Базавы ў гэтай сферы Закон «Аб прафесiйных саюзах» быў прыняты яшчэ ў 1992 годзе i практычна ў першапачатковым выглядзе толькi з нязначнымi змяненнямi дзейнiчае i сёння. У той жа час практыка паказвае, што дзеючая рэдакцыя закона ўжо не ў поўнай меры адпавядае рэалiям сённяшняга дня. З улiкам выкладзенага ў план законапраектнай дзейнасцi на 2006 год уключана распрацоўка канцэпцыi гэтага закона. Застаецца дадаць, што ключавую ролю ў распрацоўцы названага закона будуць адыгрываць самi прафсаюзы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iнтэрв’ю з начальнiкам упраўлення грамадскiх аб’яднанняў Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь Алегам СЛIЖЭЎСКIМ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика