«Прыклад, як трэба працаваць дзяржаўнаму i прыватнаму капiталу»
У рамках рабочай паездкi па Магiлёўскай вобласцi кiраўнiк дзяржавы азнаёмiўся з перспектывамi развiцця шкляной прамысловасцi рэспублiкi. Аляксандр Лукашэнка азнаёмiўся з працэсам вытворчасцi на заводзе сучаснай шклатары з выкарыстаннем найноўшых тэхналогiй. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб ходзе выканання дадзеных раней даручэнняў па тэхнiчнаму перааснашчэнню «Шклозавода Ялiзава».
Як было адзначана, з 2002 года беларуска-аўстрыйскае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Шклозавод Ялiзава» рэалiзуе буйны iнвестыцыйны праект па рэканструкцыi i тэхнiчнаму пераўзбраенню. Дзякуючы прынятым мерам на заводзе створана новая шклатарная вытворчасць еўрапейскага ўзроўню, аб’ём выпуску прамысловай прадукцыi за 2003—2005 гады павялiчаны ў 6,5 раза да паказчыкаў 2002 года. Адначасова з 3 да 25 назваў пашыраны асартымент выпускаемай прадукцыi, палепшана яе якасць. Аляксандр Лукашэнка ажыццявiў сёння пуск новай шклаварнай печы на «Шклозаводзе Ялiзава», папярэдне паставiўшы ў яе, паводле iснуючай у шклавараў традыцыi, пустую бутэльку з-пад шампанскага — на ўдачу. З пускам печы пачынае работу новая вытворчая лiнiя агульнай прадукцыйнасцю 150 млн бутэлек у год. Рэканструкцыя цэха была праведзена з дапамогай аўстрыйскiх iнвестыцый. Рэалiзацыя на «Шклозаводзе Ялiзава» праекта па вытворчасцi вузкагорлай карычневай пiўной бутэлькi дасць магчымасць забяспечыць поўную патрэбнасць пiваварных заводаў рэспублiкi ў еўрабутэльцы. «Стан спраў на нашым старэйшым шкляным прадпрыемстве пакiдае добрае ўражанне. Цяпер не тое, што было ў 2002 годзе, калi я прыехаў на разбураны завод, калi трэба было ратаваць сiтуацыю, перш за ўсё, людзей», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развiцця шкляной прамысловасцi, праведзенай на шклозаводзе. Беларускi лiдар падкрэслiў, што замежны iнвестар — аўстрыйская кампанiя «АТЕК» — поўнасцю выканаў усе iнвестыцыйныя i сацыяльныя абавязацельствы. У адраджэннi завода i пасёлка Ялiзава ўкладзена iнвестыцый на суму каля $41 млн. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, на прадпрыемстве створана канкурэнтаздольная вытворчасць якаснага i запатрабаванага тавару. «Гэта прыклад, як трэба працаваць дзяржаўнаму i прыватнаму капiталу», — дадаў прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка лiчыць перспектыўным развiццё шкляной прамысловасцi ў Беларусi. Аляксандр Лукашэнка заявiў, што чакае сiстэмнага падыходу ўрада да развiцця гэтай галiны. На нарадзе, праведзенай на прадпрыемстве, Аляксандр Лукашэнка заявiў аб неабходнасцi вызначыць перспектыўныя заводы ў шкляной прамысловасцi i тыя, якiя неабходна закрыць . «Але гэта не значыць, што людзi павiнны застацца без работы», — заявiў беларускi лiдар. У Беларусi будуць створаны ўсе ўмовы для таго, каб народ мог дэмакратычным чынам вызначыць, хто будзе прэзiдэнтам. Аб гэтым заявiў сёння кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў рамках паездкi ў Магiлёўскую вобласць, адказваючы на пытаннi журналiстаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што для цяперашняга кiраўнiцтва краiны «няма неабходнасцi выкарыстоўваць недэмакратычныя крокi, адмiнiстрацыйны рэсурс, таму што гэта сабе на шкоду». «Сацыялагiчныя даследаваннi маiх сапернiкаў пацвярджаюць, што рэйтынг у дзеючага прэзiдэнта больш за 60 працэнтаў. А апазiцыi сёння ў цэлым могуць аддаць максiмум 5—7 працэнтаў. Скажыце: пры такой сiтуацыi навошта Лукашэнку фальсiфiкаваць выбары, калi ад колькасцi тых, хто прыйдзе на выбары, ён можа атрымаць 76—78 працэнтаў? Хто на маiм месцы пойдзе на тое, каб сфальсiфiкаваць выбары, каб потым папракалi? Мне гэта абсалютна не трэба», — падкрэслiў прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы дадаў, што ў Беларусi сiтуацыя развiваецца нармальна. «Беларусы ўсё бачаць i параўноўваюць: што было 5—10 гадоў таму, i што цяпер, што ў нашых суседзяў. Краiна кiруемая, мы яе не распрадалi», — сказаў прэзiдэнт. Паводле яго слоў, калi нехта сумняваецца ў дэмакратычнасцi выбараў, то ў кожнага свая думка. «Каму якiя грошы заплацiлi, той настолькi i сумняваецца», — дадаў ён. «Захад, некаторыя алiгархi не атрымалi ў Беларусi таго, чаго хацелi. Зразумела, яны сёння гаспадары СМI i выконваюць чыюсьцi волю. Але народ павiнен вырашыць», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка назваў «карыкатурную вайну» недапушчальнай у цывiлiзаваным свеце. Так кiраўнiк дзяржавы пракаментаваў па просьбе журналiстаў скандальную сiтуацыю, якая склалася ў сувязi з публiкацыяй карыкатур на прарока Мухамеда ў еўрапейскай прэсе. «Я прыхiльнiк мiжнацыянальнага i мiжрэлiгiйнага мiру, таму лiчу гэта недапушчальнай рэччу. Навошта, калi ўвесь мусульманскi свет абурыўся, перадрукоўваць гэта ў iншых дзяржавах? Значыць, камусьцi патрэбна эскалацыя напружанасцi памiж дзяржавамi. Я так думаю», — сказаў прэзiдэнт. Асобным кандыдатам у прэзiдэнты трэба было б ездзiць не за мяжу, а ў беларускую глыбiнку — дапамагчы стварыць там новыя рабочыя месцы, або хоць параiцца з людзьмi. Такую думку выказаў сёння Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаннi журналiстаў. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў: «Тое, што яны ў Бруселi пасядзяць i iх там пахваляць, або ў Маскву з’ездзяць да якога-небудзь алiгарха, гэта сведчыць аб тым, што яны прэзiдэнтамi не тое што не хочуць, не думаюць станавiцца. Калi б ён хацеў быць прэзiдэнтам, ён працаваў бы на свой народ. А так ён, вiдаць, ведае, што прайграе гэту кампанiю — ён яе i не вядзе. Але ён там сябе зарэкамендуе — гэта ж бiзнэс». Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што «i пасля прэзiдэнцкай кампанii яны будуць зноў ездзiць у Брусель i ў Маскву i гаварыць: «Вось якая таталiтарная краiна Беларусь. Гэта значыць, яны рыхтуюць глебу на паслявыбарны перыяд, каб потым iх там хтосьцi прымаў i нейкiя грошы плацiў, каб можна было нармальна жыць. Вось у чым прычына такiх замежных паездак». «Мы сваю дзяржаву распрадаваць не маем намеру», — заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаннi жыхароў пасёлка Ялiзава Магiлёўскай вобласцi. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што спакойна ставiцца да замежных iнвестыцый у эканомiку краiны. «Улада сёння даволi магутная, каб кiраваць гэтымi працэсамi, — сказаў ён. — Дрэнна, калi замежны iнвестар прыходзiць i хоча бясплатна ўсё атрымаць». Кiраўнiк дзяржавы заявiў таксама, што вiтае намер кiраўнiцтва кампанii «АТЕК» укласцi ў эканомiку Беларусi каля $100 млн. Як чакаецца, гэтыя сродкi будуць накiраваны на будаўнiцтва новых заводаў i фабрык у шкляной галiне нашай краiны. Паводле iнфармацыi прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках рабочай паездкi па Магiлёўскай вобласцi кiраўнiк дзяржавы азнаёмiўся з перспектывамi развiцця шкляной прамысловасцi рэспублiкi |
|