21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рыхтуюцца змены ў пенсiйнае заканадаўства

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да прыняцця ў другiм чытаннi рыхтуюцца змены ў некаторыя законы па пытаннях пенсiйнага забеспячэння.

Законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях пенсiйнага забеспячэння» змяшчае шэраг новаўвядзенняў. У прыватнасцi, грамадзянам, якiя працуюць за межамi Беларусi, будзе прадастаўлена права на добраахвотную плату страхавых узносаў у памеры 30 працэнтаў ад вызначаемага iмi даходу. Перыяды такiх узносаў будуць уключацца у працоўны стаж для назначэння пенсiй, а даходы — у заробак для вылiчэння iх памеру. Дарэчы, такая ж норма цяпер iснуе ў адносiнах да фiзiчных асоб, якiя добраахвотна выплачваюць страхавыя ўзносы, — iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, творчых работнiкаў.

Таксама прапаноўваецца распаўсюдзiць абавязковае дзяржаўнае пенсiйнае страхаванне на непрацуючых iнвалiдаў, якiя не дасягнулi агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту i якiя атрымлiваюць штомесячную страхавую выплату. Гэта ж палажэнне будзе распаўсюджвацца i на асоб, якiя атрымлiваюць дапамогу па часовай непрацаздольнасцi ў сувязi з пашкоджаннямi здароўя з-за няшчаснага выпадку на вытворчасцi або прафесiйнага захворвання. Выплачваць страхавыя ўзносы за такiх асоб будзе «Белдзяржстрах».

Яшчэ адно новаўвядзенне — устанаўленне 5-гадовага мiнiмальнага перыяду платы абавязковых страхавых узносаў для назначэння пенсii па ўзросту. Такiм чынам, грамадзяне ў большай ступенi будуць удзельнiчаць у фармiраваннi страхавой пенсiйнай сiстэмы краiны. Пакуль жа пры назначэннi пенсii па ўзросту пры поўным стажы працы неабходны толькi факт платы абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва. Дарэчы, сусветная практыка паказвае, што 5 гадоў — гэта найбольш распаўсюджаны мiнiмальны тэрмiн платы страхавых узносаў. Такi тэрмiн, напрыклад, вызначаны i ў Расii, хоць ёсць краiны, дзе ён большы, — 10 гадоў. Плацiць страхавыя ўзносы можна з заработнай платы, якая не нiжэй мiнiмальнай. На думку спецыялiстаў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, у краiне дакладна вызначаны памер абавязковай мiнiмальнай аплаты працы, а таму работнiк павiнен патрабаваць яе выплаты. Аднак нават калi работнiк i не атрымаў мiнiмальны заробак (а значыць, i не заплацiў страхавыў узносаў), гэты перыяд яго дзейнасцi ўсё роўна будзе залiчвацца ў працоўны стаж.

Сам пенсiйны ўзрост i неабходны для атрымання пенсii працоўны стаж застануцца нязменнымi. Для мужчын гэта адпаведна 60 i 25 гадоў, а для жанчын — 55 i 20 гадоў. У законапраекце вызначаюцца i iншыя вiды дзейнасцi, якiя будуць залiчвацца ў працоўны стаж, нават калi плата страхавых узносаў на вытворчасцi не праводзiлася. У прыватнасцi, размова тут iдзе пра дэкрэтны водпуск. Устаноўлена, што ў стаж залiчваецца догляд дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў, аднак не больш чым 9 гадоў у цэлым. У Расii, дарэчы, гэтыя лiчбы нiжэйшыя — да 1,5 года i 3 гады ўсяго. У Беларусi ў 2004 годзе таксама думалi скарацiць гэтыя тэрмiны, але ўстрымалiся ад такiх захадаў. Падчас пашыранага пасяджэння камiсii па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi разгарэлася сапраўдная спрэчка па гэтаму пытанню. У прыватнасцi, адзiн з дэпутатаў сваёй папраўкай прапаноўваў увогуле не абмяжоўваць агульныя тэрмiны ўключэння ў стаж часу дэкрэтнага водпуску. На яго думку, гэта, у комплексе з iншымi мерамi, нават будзе дапамагаць паляпшэнню дэмаграфiчнай сiтуацыi ў краiне. У вынiку дэпутаты парламенцкай камiсii вырашылi дадаткова вывучыць гэта пытанне.

У той жа час, сам пералiк перыядаў, якiя будуць залiчвацца ў стаж работы без абавязковых страхавых узносаў, законапраектам скарачаецца.

Змяшчае законапраект i iншыя новаўвядзеннi. Так, дзеючы парадак вылiчэння спецыяльнага стажу, якi дае права на назначэнне пенсii за выслугу гадоў, прапануецца распаўсюдзiць на вылiчэнне выслугi гадоў для назначэння пенсiй дзяржаўным служачым. Гэта дазволiць не ўключаць у выслугу тыя перыяды, калi дзяржаўныя служачыя фактычна не выконвалi сваiх абавязкаў.

Сяргей КАРАЛЕВIЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да прыняцця ў другiм чытаннi рыхтуюцца змены ў некаторыя законы па пытаннях пенсiйнага забеспячэння
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика