Лыжная паўза
Лiтаральна за суткi да старту Алiмпiяды Мiжнародная федэрацыя лыжнага спорту (FIS) часова вызвалiла ад удзелу ў спаборнiцтвах 8 лыжнiкаў. У iх лiк, на жаль, трапiла мужчынская зборная Беларусi — Сяргей Далiдовiч i Аляксандр Лазуткiн.
У крывi спартсменаў выяўлена павышанае ўтрыманне гемаглабiну. Гэта, паводле сцвярджэнняў экспертаў, можа быць выклiкана ўжываннем забароненых прэпаратаў. Дакладныя вынiкi дасць паўторны аналiз, якi пройдзе праз 5 дзён. Пакуль жа нашы спартсмены дакладна прапусцяць гонку 15х15 км, якая прызначана на 12 лютага. Калi ж паўторныя допiнг-пробы акажуцца чыстымi, ужо з 13 лютага лыжнiкi будуць мець права выйсцi на старт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiтаральна за суткi да старту Алiмпiяды Мiжнародная федэрацыя лыжнага спорту (FIS) часова вызвалiла ад удзелу ў спаборнiцтвах 8 лыжнiкаў. У iх лiк, на |
|