21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыкмета цывiлiзаванага грамадства

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бацькоўскi клуб

Зiмой для дзiцяцi — шмат спакус на двары: «клiча яго рэчка, цягнуць санкi з дому». Сапраўды, хочацца пакатацца на каньках па замёрзламу рэчышчу, паганяць шайбу па люстраной паверхнi возера, з’ехаць на лыжах з крутой горкi. З кожным годам такiх спакус становiцца ўсё больш. Зараз тых, хто геаграфiчна жыве паблiзу гарналыжнага курорта Сiлiчы, наогул цяжка ўтрымаць дома. Тым больш што ходзяць туды i аўтобусы, i маршруткi...

Усё гэта цудоўна, але ад нас, бацькоў, патрабуецца павышаная ўвага да маленькiх канькабежцаў i «гарналыжнiкаў». Важна не толькi навучыць сваё дзiця стаяць на каньках i лыжах i хоць бы першы час пабыць побач. Варта таксама папярэдзiць аб магчымай небяспецы — зацягнутай тонкiм лядком рыбацкай палонцы, нагрувашчваннi камянёў на крутым спуску, удары клюшкай цi вострым каньком, у рэшце рэшт. I расказаць, як дзейнiчаць у «выпадку чаго». Няхай усё будзе добра, але калi што здарылася, то аблягчыць складанасцi, звязаныя з лячэннем, адчувальна зменшыць панесеныя матэрыяльныя затраты дапаможа страхоўка. Варта толькi выбраць «сваю» страхавую кампанiю i той варыянт страхавання, якi прымальны для вас.

Страхаванне дзяцей не абцяжарыць сямейны бюджэт. Напрыклад, у Белдзяржстраху базавы тарыф на дзiцячае страхаванне складае ўсяго ад 1,1 працэнта ад страхавой сумы. I калi застрахаваць дзiця на год на адзiн мiльён рублёў, то за страхоўку патрэбна будзе заплацiць усяго 11 тысяч рублёў (можна за два «прыёмы»).

Пры жаданнi бацькi змогуць заключыць дагавор i на больш значныя сумы. Як правiла, страхаўшчыкi прадастаўляюць скiдкi — сезонныя цi для пастаяннага клiента. У тым жа Белдзяржстраху панiжаючы каэфiцыент прымяняецца на месяцы, што прыпадаюць на час веснавых i зiмовых канiкулаў, а таксама на першы месяц вучобы ў школе. Кошт полiса з кожным годам змяншаецца i для «нетраўматычных» клiентаў.

А заключыць дагавор страхавання дзiцяцi можна, пры вашым жаданнi, адразу пасля яго нараджэння. Полiс прадугледжвае наступныя «стандартныя» страхавыя выпадкi: абмаражэннi, пераломы i вывiхi, iншыя траўмы, у тым лiку ад укусаў жывёл, апёкi, паражэннi электрычным токам, вострыя атраўленнi хiмiчнымi рэчывамi, ядавiтымi раслiнамi i лекамi, грыбамi, некаторыя iншыя. Хай, канешне, такое мiне.

Вы спытаеце, якi памер страхавых выплат? У розных выпадках розны. Скажам, па ўмовах Белдзяржстраха пры страце аднаго зуба прадугледжана выплата 5 працэнтаў ад страхавой сумы. А вось ужо дзесяцi i больш зубоў — 25 працэнтаў. Праўда, ёсць пералiк выпадкаў, якiя не прызнаюцца страхавымi i не аплачваюцца. Калi падлетак пацярпеў, сеўшы за руль бацькоўскага аўтамабiля без правоў i ў стане наркатычнага цi алкагольнага ап’янення. Калi стаў iнiцыятарам «разборкi», i мiлiцыя гэта пацвердзiць. З усiмi «тонкасцямi» вас павiнны пазнаёмiць яшчэ да заключэння дагавора страхавання.

Дзейнiчае полiс на тэрыторыi ўсёй Беларусi. Але калi вы плануеце сямейны адпачынак за мяжой цi паездку свайго дзiцяцi ў складзе спартыўнай каманды або на аздараўленне за мяжу, патрэбна паклапацiцца пра зусiм iншую страхоўку. Пры адкрыццi вiзы консульскiя ўстановы замежных дзяржаў патрабуюць страхавання ад няшчасных выпадкаў i хвароб на ўвесь час паездкi за мяжу. Тут таксама можаце разлiчваць на дапамогу Белдзяржстраха. Варта толькi мець на ўвазе, што чым танней полiс, тым меншая сума страхавога пакрыцця. Часам яна не кампенсуе i часткi панесеных расходаў. Па гэтаму вiду страхавання ў Белдзяржстраху сумы могуць складаць ад 10 да 70 тысяч долараў ЗША па жаданню клiента. А кошт страхавога полiса тэрмiнам на сем дзён пры максiмальнай страхавой суме складае каля 5 долараў.

Раiм чытачам «Звязды» пры заключэннi дагавораў са страхавымi кампанiямi вельмi ўважлiва азнаёмiцца з усiмi лiчбамi i правiламi выплаты. У графе «тэрмiн дзеяння дагавора» ўказваюцца адразу дзве лiчбы: напрыклад, 30 дзён (15 дзён). Першая на самай справе вызначае тэрмiн дзеяння дагавора. А вось другая — толькi тэрмiн, на працягу якога страхавая кампанiя нясе адказнасць па заключанаму дагавору. Такi вось «нюанс».

У цывiлiзаваным грамадстве, у тым лiку i ў нашай краiне, наяўнасць страхавога полiса лiчыцца вельмi важным i нават модным. А застрахаваць сваё дзiця цi сябе ад рознага роду няшчасных выпадкаў стала, асаблiва ў апошнi час, дастаткова проста. Зрабiць гэта можна ў страхавых агентаў, падраздзяленнях страхавых кампанiй, у тым лiку Белдзяржстраха, у банкаўскiх установах Беларусбанка, аддзяленнях паштовай сувязi, а таксама з выкарыстаннем Iнтэрнэта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зiмой для дзiцяцi — шмат спакус на двары: «клiча яго рэчка, цягнуць санкi з дому». Сапраўды, хочацца пакатацца на каньках па замёрзламу рэчышчу, паган
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика