Даўгi засталiся ў... «старым» годзе
Сяргей ГРЫБ
Да пачатку лютага снежаньская зарплата была цалкам выплачана ва ўсiх арганiзацыях Беларусi без выключэння — аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiлi ў дэпартаменце дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны.
Разам з тым, адзначаюць у дэпартаменце, на працягу студзеня дзяржаўныя iнспектары працы правялi праверкi выплаты заробкаў у 1244 арганiзацыях, прычым у 179 з iх былi выяўлены парушэннi тэрмiнаў разлiкаў з работнiкамi. У вынiку 71 наймальнiк быў аштрафаваны на агульную суму 51,2 млн рублёў i, апроч таго, на прадпрыемствах-парушальнiках атрымалi штрафы 128 канкрэтных кiраўнiкоў i iншых службовых асоб.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да пачатку лютага снежаньская зарплата была цалкам выплачана ва ўсiх арганiзацыях Беларусi без выключэння |
|