21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У МАСКВЕ ВЫГАРАЛА «ПРЭСА»

Учора ранiцай загарэўся будынак выдавецтва «Прэса», дзе размешчаны рэдакцыi вядучых расiйскiх газет: «Комсомольская правда», «Парламентская газета», «Родная газета», «Советская Россия», «Трибуна», «Антенна».

З 3-га па 8-ы паверхi будынак выгараў практычна поўнасцю. Перакрыцце памiж 5-м i 6-м паверхамi рухнула. Пазней рухнуў i 7-ы паверх i дах будынка. На думку спецыялiстаў, жалезабетон будынка страцiў трываласць у вынiку ўздзеяння высокiх тэмператур.

Выратавальнiкам давялося правесцi эвакуацыю соцень супрацоўнiкаў выданняў. Але на верхнiх паверхах агнём было блакiравана некалькi дзесяткаў чалавек. На шчасце, да 12 гадзiн па маскоўскiм часе i iх удалося вызвалiць. Да 14.05 пажар быў лакалiзаваны. Пацярпелi i шпiталiзаваны дзве жанчыны: адна атруцiлася прадуктамi гарэння, у другой — гiпертанiчны крыз. Па факту пажару заведзена крымiнальная справа.

АТАКА НА IРАН ПРЫВЯДЗЕ ДА ВАЙНЫ НА БЛIЗКIМ УСХОДЗЕ

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы брытанскай няўрадавай арганiзацыi Oxford Research Group. «Ажыццяўленне ваеннай акцыi ў адказ на цяперашнi крызiс з’яўляецца асаблiва небяспечным варыянтам, i таму разглядаць яго нельга», — гаворыцца ў дакуменце.

Гэта даследаванне сёння з’яўляецца вельмi актуальным — пра планы атакаваць Iран стратэгi з Пентагона гавораць усё часцей. Тактыкi з Цэнтральнага камандавання армii ЗША, а таксама Стратэгiчнага камандавання выяўляюць цэлi, а таксама вызначаюць, якой зброяй лепш нанесцi ўдары. У справаздачы Oxford Research Group гаворыцца, што Вялiкабрытанiя можа быць уцягнутай у канфлiкт, калi яе прэм’ер дазволiць амерыканскiм бамбардзiроўшчыкам выкарыстаць брытанскiя авiябазы.

Калi адной з мiшэняў атакi стане ядзерны рэактар у Бушары, гэта прывядзе да распаўсюджвання ядзернага воблака над Персiдскiм залiвам. Мiж тым Iран можа нанесцi ўдар у адказ, атакаваўшы танкеры з нафтай катэрамi смертнiкаў. Такая атака можа прывесцi да росту цэн на нафту. У справаздачы таксама гаворыцца, што правесцi наземную ваенную аперацыю супраць Iрана было б нерэальна, так як для гэтага спатрэбiлася б 100 тысяч вайскоўцаў. Мiж тым амерыканскiя сiлы ў зонах канфлiктаў i так вельмi вялiкiя: 130 тысяч салдатаў у Iраку i 18 тысяч — у Афганiстане.

ЗАНУСI ЗАСТАНЕЦЦА РЭЖЫСЁРАМ

Мiнiстр замежных спраў Польшчы Стэфан Мелер абвергнуў паведамленнi польскiх СМI пра тое, што новым паслом Польшчы ў Расii можа быць прызначаны сусветнавядомы польскi кiнарэжысёр Кшыштаф Занусi.

Нагадаем, у нядзелю польскае выданне часопiса Newsweek паведамiла пра тое, што Кшыштаф Занусi з’яўляецца найбольш верагодным кандыдатам на пасаду пасла Польшчы ў Маскве. Гэта пасада застаецца вакантнай з лiстапада мiнулага года.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ранiцай загарэўся будынак выдавецтва «Прэса», дзе размешчаны рэдакцыi вядучых расiйскiх газет: «Комсомольская правда», «Парламентская газета», «
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика