У прадпрымальнiкаў з’явiўся доступ да iнтэрактыўнай базы даных...
Паводле беларускага заканадаўства, назву любой новастворанай камерцыйнай арганiзацыi неабходна ўзгадняць з Мiнiстэрствам юстыцыi. Адной з умоў узгаднення з’яўляецца патрабаванне да унiкальнасцi наймення. Праверыць гэта цяпер можна на партале BEL.BIZ, якi быў створаны ў межах праекта Мiжнароднай фiнансавай карпарацыi «Паляпшэнне дзелавога асяроддзя ў Беларусi».
Дастаткова ўвесцi мяркуемую назву ў форму пошуку, i праз лiчаныя секунды можна даведацца, цi зарэгiстравана ўжо арганiзацыя з аналагiчным найменнем у базе даных Адзiнага дзяржаўнага рэгiстра юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Акрамя таго, выбраць правiльную назву для сваёй фiрмы бiзнэсмену дапамогуць рэкамендацыi Мiнiстэрства юстыцыi, размешчаныя на партале. Тут жа можна знайсцi i запоўнiць бланк заявы на ўзгадненне наймення для адпраўкi па пошце, атрымаць адрас i тэлефоны арганiзацый, якiя прымаюць заявы, банкаўскiя рэквiзiты для аплаты ўзгаднення. Паводле меркаванняў спецыялiстаў, адкрыццё доступу да базы даных скароцiць час праходжання адной з адмiнiстрацыйных працэдур, спрашчэнне якiх з’яўляецца важным накiрункам дзяржаўнай палiтыкi ў галiне падтрымкi прадпрымальнiцтва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле беларускага заканадаўства, назву любой новастворанай камерцыйнай арганiзацыi неабходна ўзгадняць з Мiнiстэрствам юстыцыi. Адной з умоў узгадне
|
|