Аляксандр Лукашэнка: «Эканомiка павiнна працаваць на карысць чалавека»
Учора прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў са справаздачай прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага. Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў ад урада тлумачэнняў, чаму па вынiках 2005 года з 16 важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны 3 не выкананы.
Акрамя таго, непоўнасцю выкананы даручэннi кiраўнiка дзяржавы па скарачэнню стратнасцi прадпрыемстваў i галiн, паляпшэнню стану малых гарадоў i пасёлкаў. «Аналiз у рэгiёнах спраў па такiх сацыяльна адчувальных паказчыках, як узровень цэн, грашовыя даходы, якасць паслуг, занятасць, фiнансавае становiшча размешчаных там прадпрыемстваў паказвае, што ўрад i аблвыканкамы не займаюцца ў належнай меры вырашэннем гэтых важных пытанняў. Бываючы ў рэгiёнах, я бачу гэтыя недахопы, i людзi аб гэтым гавораць», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён у якасцi станоўчага прыкладу таго, як можна «ўзняць» прадпрыемства i ўвесь пасёлак, назваў ЗАТ «Шклозавод Ялiзава». «Але ж гэта стала пасля таго, як прэзiдэнт туды тры разы ездзiў... Не заняўся — было б як у Залессi, Гуце, Глушы, дзе закрылi шкляныя прадпрыемствы», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада вырашыць праблему росту цэн. Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, сацыялагiчныя апытаннi сведчаць, што беларускi народ хвалюе нават не бяспека — людзi вераць, што гэта будзе забяспечна, — а менавiта рост цэн. Прэзiдэнт са спасылкай на апошнiя даныя Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу адзначыў, што за студзень 2006 года бульба падаражэла на 3,5 працэнта, агароднiна — амаль на 8 працэнтаў, садавiна — больш як на 8 працэнтаў, паслугi ЖКГ падаражэлi на 5 працэнтаў, аховы здароўя — на 8,5 працэнта, бытавыя — на 2 працэнты. «Гэта кантралюемыя пазiцыi. Гэта ж вы павышаеце цэны на гэтыя групы тавараў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да членаў урада. «Я не збiраюся нават перад выбарамi хаваць гэтыя праблемы. Так, ёсць пэўныя поспехi, але праблема росту цэн уплывае на настрой людзей кожны дзень... Насельнiцтва — гэта апора дзяржавы, i яно ў пераважнай большасцi падтрымлiвае прэзiдэнта», — падкрэслiў беларускi лiдар. Прэзiдэнт выказаў занепакоенасць, што за вынiкамi работы гiгантаў прамысловасцi, такiх як МАЗ, БелАЗ, МТЗ, урад не бачыць праблем сярэднiх i малых прадпрыемстваў. «Так, ВУП вырас на 9,2 працэнта да ўзроўню 2004 года — гэта нядрэнная лiчба. Заработная плата павялiчылася i выраслі рэальныя даходы насельнiцтва. Усё гэта так. Але хто «зрабiў» гэты ВУП? Можа, 50 працэнтаў прадпрыемстваў цягнуць асноўную нагрузку, а чым займаюцца астатнiя?» — задаў заканамернае пытанне кiраўнiк дзяржавы. «Вы разумееце, што сёння з вялiкiх прадпрыемстваў мы «выцiснулi» практычна ўсё. Калi ў iх i будзе рост, то на невялiкi працэнт. За кошт чаго будзем дадаваць ВУП у будучым? Толькi за кошт мадэрнiзацыi i вытворчасцi канкурэнтаздольнай прадукцыi на сярэднiх i малых прадпрыемствах. Там працуе асноўная колькасць жыхароў малых гарадоў i вёсак, якiя падтрымлiваюць прэзiдэнта», — сказаў беларускi лiдар. Эканомiка павiнна працаваць, перш за ўсё, на карысць чалавека, заявiў Аляксандр Лукашэнка. Адзначыўшы поспехi ў развiццi эканомiкi ў 2005 годзе, кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў: «Мы не павiнны забываць пры гэтым i пра людзей. Гайкi, трубы, трактары — жалеза, i яно робiцца ў iмя чалавека». Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў першую чаргу яго цiкавiць пазiцыя ўрада па вырашэнню праблем малых гарадоў i пасёлкаў, развiццю ў iх вытворчасцяў i сферы паслуг, стварэнню новых рабочых месцаў. Прэзiдэнт запатрабаваў далажыць аб тым, як выканана яго даручэнне аб скарачэннi ў 2005 годзе колькасцi стратных арганiзацый у цэлым па рэальнаму сектару эканомiкi на 75 працэнтаў. Ураду трэба будзе зрабiць справаздачу i аб тым, як iдуць справы ў такiх «праблемных» галiнах, як лёгкая, дрэваапрацоўчая i мясцовая прамысловасць, якая сiтуацыя ў сельскай гаспадарцы, як урад бачыць далейшыя шляхi развiцця вёскi. «Вёска — гэта апора дзяржавы», — падкрэслiў беларускi лiдар. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, справаздачы ўрада перад прэзiдэнтам у пачатку года сталi традыцыяй. Але ў сувязi з тым, што вынiкi мiнулай пяцiгодкi будуць падводзiцца ў пачатку сакавiка на Усебеларускiм народным сходзе, неабходнасць у маштабнай справаздачы Саўмiна адпала. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў са справаздачай прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага. Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў ад урада тлумач
|
|