У Беларусi ўзмоцнена матэрыяльная падтрымка сем’яў, якiя выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 14 лютага падпiсаў Указ № 95 «Аб узмацненнi матэрыяльнай падтрымкi сем’яў, якiя выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў».
Указам устанаўлiваецца дапамога па догляду дзiцяцi да трох гадоў у адзiным для ўсiх мацi (як працуючых, так i не працуючых) памеры, роўным 65 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва. Прадугледжваецца наступнае яго павышэнне прапарцыянальна росту бюджэту пражытачнага мiнiмуму. Адзiны падыход да ўстанаўлення дапамог, якi выключае дзеючую рознiцу ў памерах дапамог па догляду дзяцей да трох гадоў, адпавядае мэтам дзяржаўнай сямейнай палiтыкi, накiраванай на забеспячэнне паўнацэннага фiзiчнага, маральнага, iнтэлектуальнага i сацыяльнага развiцця кожнага дзiцяцi незалежна ад сацыяльнага статусу бацькоў, адзначылi ў прэс-службе прэзiдэнта. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 14 лютага падпiсаў Указ № 95 «Аб узмацненнi матэрыяльнай падтрымкi сем’яў, якiя выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да |
|