21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хiба бацькi не бацькi?

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

13 лютага адбылася прэс-канферэнцыя «Абарона iнтарэсаў адзiнокiх бацькаў у РБ». Тэма цiкавая i нечаканая. Яшчэ больш цiкавы той факт, што пра дыскрымiнацыю мужчын гаварылi пераважна... жанчыны! Усё ж такi незвычайныя мы iстоты: раней змагалiся супраць абмежавання сваiх правоў мужчынамi, а цяпер — абураныя адваротным.

У БЕЛАРУСКАЙ мове словы «бацькi» i «бацькi» аманiмiчныя. На моўным узроўнi адзiн толькi нацiск змяняе сутнасць паняцця, а на агульначалавечым?..

Наколькi актуальная праблема адзiнокiх татаў? У чым заключаюцца яе юрыдычны i псiхалагiчны аспекты? Хто займаецца яе вырашэннем? Што зроблена у гэтым накiрунку? На гэтыя пытаннi спрабавалi адказаць удзельнiкi прэс-канферэнцыi: Кацярына Чарапок (каардынатар PR-кампанii «Праблемы адзiнокiх бацькоў у РБ i iх вырашэнне»), Iрына Сiдорская (дацэнт кафедры тэхналогiй камунiкацыi БДУ), Алег Бакулiн (старшыня грамадскага аб’яднання «Абарона правоў бацькаў i дзяцей»), Вольга Дударава (юрыст таго ж грамадскага аб’яднання), Хрысцiна Сiлiцкая (студэнтка факультэта сацыяльнай працы ДIКСТ БДУ, будучы спецыялiст па сацыяльна-псiхалагiчнай дапамозе насельнiцтву), паспрабую i я ў гэтым матэрыяле.

Паводле даных Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, зараз у краiне зарэгiстравана 18 440 адзiнокiх татаў. Але ўдзельнiкi прэс-канферэнцыi правялi ўласныя падлiкi. Адняўшы ад колькасцi няпоўных сем’яў (355 468) колькасць адзiнокiх мацi (327 027) яны атрымалi лiчбу 28 441. Такая вось арыфметыка...

Кацярына Чарапок зазначыла, што кансерватыўная грамадская думка звязвае ролю бацькi выключна з заробкам грошай. У сувязi з гэтым неабходна падымаць прэстыж бацькi. Кацярына расказала таксама, што ва Украiне дзейнiчае Мiжнародны саюз мужных бацькаў, якi аб’ядноўвае татаў-iнвалiдаў з Беларусi, Расii i Малдовы. У нашай краiне паспяхова функцыянуюць клуб адзiнокiх бацькаў у Смаргонi (iм на льготнай аснове прадастаўляюцца паслугi цырульнiка i майстра па рамонту абутку) i школа «выжывання» адзiнокiх татаў у Гродне.

— Прынята лiчыць, што калi жанчына выношвае i нараджае дзiця, то ў яе лепш атрымаецца i выхаваць яго, — гаворыць Iрына Сiдорская. — Гэта памылковы погляд, бо фiзiялагiчныя асаблiвасцi жанчыны звязаны з яе бiялагiчнай роляй, а працэс выхавання — гэта роля сацыяльная. Такiм чынам, мы на падсвядомым узроўнi зводзiм паняцце бацькоўства да паняцця мацярынства(!).

Iрына Уладзiмiраўна адзначыла цiкавы факт — абмежаванне правоў мужчын у нашай рэспублiцы адбываецца па трох накiрунках:

 агульная воiнская павiннасць датычыцца выключна прадстаўнiкоў моцнага полу;

 найвышэйшая мера пакарання прымяняецца толькi да мужчын;

 i нарэшце, у пытаннях, звязаных з выхаваннем уласных дзяцей.

Iрына Сiдорская прыводзiла некаторыя пазнавальныя моманты з практыкi iншых краiн: калi дэкрэтны водпуск дзелiцца пароўну памiж бацькамi, грашовыя выдаткi на дзiця павялiчваюцца. Робiцца гэта з мэтай стымулявання ўдзелу татаў у гадаваннi дзяцей. Адсюль i ўзнiкаюць праблемы пры скасаваннi шлюбу iнтэрнацыянальных пар: мужчыны ў iншых краiнах першапачаткова зацiкаўлены ў выхаваннi сваiх дзяцей i зробяць усё, каб не аддаць iншаземнай жанчыне сваё дзiця.

— У нашым грамадстве iснуе стэрэатып адасобленасцi мужчын ад выхавання дзяцей, — адзначае Iрына Уладзiмiраўна, — i гэта непакоiць жанчын, становiцца бар’ерам на шляху стварэння сям’i.

Юрыдычны бок праблемы асвятлiла Вольга Дударава:

— Пасля скасавання шлюбу, калi дзiця, якому яшчэ не споўнiлася 3 гады, засталося з мацi, суд прызначае бацьку сустрэчы з сынам не больш за 2—3 гадзiны на тыдзень i абавязкова ў прысутнасцi мацi. Гэта максiмальна абмяжоўвае ўдзел бацькi ў выхаваннi дзiцяцi. Асаблiва непрыемныя сiтуацыi ўзнiкаюць, калi мацi негатыўна настроена ў адносiнах да бацькi i пераконвае ў гэтым дзiця. Увогуле мацi больш рэдка пазбаўляюць бацькоўскiх правоў, нават за больш сур’ёзныя парушэннi. Прынамсi, у заканадаўстве ўвогуле не зафiксавана такое паняцце, як «бацька-адзiночка». Але я хачу звярнуць увагу на тое, што не закон трэба мяняць, а судовую практыку. Пры разглядзе такiх спраў суд аўтаматычна становiцца на бок жанчыны, а гэта не заўсёды справядлiва.

Алег Бакулiн — адзiны мужчына-ўдзельнiк сустрэчы — расказаў пра дзейнасць грамадскага аб’яднання «Абарона правоў бацькаў i дзяцей»:

— Мы кансультуем мужчын i жанчын, разведзеных i тых, хто толькi збiраецца ажанiцца. Асноўная мэта нашай дзейнасцi — павысiць сацыяльную актыўнасць бацькаў у выхаваннi дзяцей. Дарэчы, мы не перастаём падымаць пытанне аб тым, што неабходна зацвердзiць такое свята, як «Дзень бацькi». Жаночыя грамадскiя аб’яднаннi актыўна нам у гэтым дапамагаюць. Сярод членаў нашага аб’яднання — Вадзiм Грыгор’еў — супрацоўнiк Таварыства сляпых, якi ў адзiночку выхоўвае дваiх непаўналетнiх сыноў.

Алег Вiктаравiч адзначыў, што кожная 4-я сям’я — няпоўная, пры гэтым большасць дзяцей, якiя разлучаны з кiмсьцi з бацькоў, губляюць кантакты з iмi ўжо праз год-два.

Сiмвал аб’яднання «Абарона правоў бацькаў i дзяцей» — птушка-пелiкан з трыма маленькiмi птушанятамi. Паводле легенды, для таго каб выратаваць сваiх дзетак, гэтая птушка расклявала сабе грудзi i накармiла iх сабой...

Думаю, вы пагодзiцеся, што бацькi маюць права быць бацькамi, а вось карыстацца гэтым правам цi не, вырашаць iм...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 лютага адбылася прэс-канферэнцыя «Абарона iнтарэсаў адзiнокiх бацькаў у РБ»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика