21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай ЗАЙЧАНКА: «Мы дастойна правялi 2005 год...»

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

У Мiнэканомiцы не бачаць падстаў сумнявацца ў тым, што краiна выйдзе на прагнозны паказчык па iнфляцыi ў канцы гэтага года — на 7—9 працэнтаў, лiчыць мiнiстр эканомiкi Мiкалай Зайчанка. Нягледзячы на тое, што ў студзенi назiраўся пэўны ўсплёск iнфляцыi — яна склала 1,3 працэнта замест прагнозных 1,1. Апошняя акалiчнасць носiць сезонны характар, падкрэслiў кiраўнiк мiнiстэрства на сустрэчы з журналiстамi, дзе размова iшла аб вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэспублiкi ў мiнулым годзе.

На думку Мiкалая Зайчанкi, «мы дастойна правялi 2005 год i дастойна завяршылi пяцiгодку». Ацэньваючы ў цэлым вынiкi работы эканомiкi летась, мiнiстр адзначыў, што ў асноўным задачы, якiя ставiлiся, былi дасягнуты. Аб гэтым сведчаць i асноўныя макрапаказчыкi. Так, валавы ўнутраны прадукт павялiчыўся да ўзроўню 2004 года на 9,2 працэнта пры прагнозе на год — 8,5—10 працэнтаў, у прамысловасцi выраблена прадукцыi на 10,4 працэнта больш чым у пазамiнулым годзе. У 2005 годзе на развiццё эканомiкi было выкарыстана iнвестыцый у асноўны капiтал на 23,2 працэнта больш за ўзровень 2004 года. Як адзiн з важных iндыкатараў стану айчыннай эканомiкi ў Мiн- эканомiкi называюць рост плацежаздольнага попыту насельнiцтва. Дык вось у мiнулым годзе аб’ём рознiчнага тавараабароту павялiчыўся на 19,4 працэнта, тэмп росту платных паслуг склаў 15 працэнтаў, што iстотна вышэй прагнозных паказчыкаў. Упершыню за апошнiя гады ўдалося дасягнуць збалансаванага росту знешняга гандлю, гэта значыць, краiна ўпершыню гандлявала са станоўчым сальда, якое склала 433,9 мiльёна долараў ЗША.

Па вынiках працы народнай гаспадаркi ў мiнулым годзе забяспечана дасягненне 14 з 16 важнейшых параметраў прагнозу. Разам з тым, не ўдалося выйсцi на прагнозныя параметры па вытворчасцi нехарчовых спажывецкiх тавараў i аб’ёму валавой прадукцыi сельскай гаспадаркi. Што датычыцца апошняга, то тут, паводле слоў Мiкалая Зайчанкi, злы жарт з намi сыграла надвор’е, калi з-за ўрагану ў жнiўнi краiна недабрала збожжа, да таго ж год аказаўся неўраджайным i на бульбу.

У галiне аплаты працы асноўныя намаганнi ў 2005 годзе былi накiраваны на выкананне пастаўленай кiраўнiком дзяржавы задачы — забяспечыць яе ўзровень эквiвалентны 250 доларам ЗША, а ў арганiзацыях бюджэтнай сферы — 225 долараў. I пастаўленая задача была выканана: у снежнi 2005 года зарплата па народнай гаспадарцы склала 261,3 долара ЗША ў эквiваленце, а работнiкаў бюджэтнай сферы — 249 долараў. Скарацiлася i дыферэнцыяцыя ў зарплаце ў галiнах i рэгiёнах краiны. Як паведамiў на сустрэчы намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур, сёння рознiца ў зарплаце работнiкаў, што занятыя ў розных галiнах народнай гаспадаркi, застаецца больш высокай, чым у разрэзе рэгiёнаў. Мiж iншым, калi весцi гутарку пра дыферэнцыяцыю ў разрэзе абласцей Беларусi, то найбольшая рознiца ў даходах характэрна для жыхароў розных раёнаў Гомельскай вобласцi — 2,09 раза, а, напрыклад, у Брэсцкай вобласцi гэты паказчык зафiксаваны на ўзроўнi 1,41 раза.

Наогул, як заўважыў Андрэй Тур, важна не тое, колькi чалавек зарабляе — 300 цi 500 долараў ЗША, а важна, што на гэтыя грошы можна набыць, i якая ў зарплаты пакупнiцкая здольнасць. Так, 5 гадоў таму сярэдняя зарплата ў Беларусi ўключала 1,4 спажывецкага кошыка, а летась на яе можна было набыць 2,26 спажывецкага кошыка, прычым «кошыкi» за гэты перыяд змянiлiся па складу. Яшчэ Андрэй Тур паведамiў, што ў рэспублiцы колькасць прадпрыемстваў, на якiх узровень зарплаты роўны менш за 200 долараў ЗША, склаў не больш 8—10 працэнтаў. Таксама ён нагадаў, што да канца гэтага года ў народнай гаспадарцы намячаецца дасягнуць зарплаты, якая будзе эквiвалентна 300 доларам ЗША.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнэканомiцы не бачаць падстаў сумнявацца ў тым, што краiна выйдзе на прагнозны паказчык па iнфляцыi ў канцы гэтага года — на 7—9 працэнтаў, лiчыць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика