Прадстаўнiкi беларускай дыяспары ва Украiне будуць удзельнiкамi Усебеларускага народнага сходу
Кар. БЕЛТА
НАРОДНЫ СХОД: НАПЯРЭДАДНІ Прадстаўнiкi беларускай дыяспары ва Украiне будуць удзельнiкамi трэцяга Усебеларускага народнага сходу.Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА ўдзельнiк сходу, старшыня Усеўкраiнскага саюза беларусаў Iрына Аржахоўская, усе члены дэлегацыi рады магчымасцi прысутнiчаць пры абмеркаваннi i прыняццi чарговага пяцiгадовага плана развiцця Беларусi, накiраванага на далейшае паляпшэнне жыццёвага дабрабыту беларусаў, умацаванне i развiццё эканамiчнага патэнцыялу краiны, а таксама на павышэнне аўтарытэту Беларусi ў сусветным супольнiцтве. У склад дэлегацыi ад украiнскай дыяспары ўвойдуць тры чалавекi. Акрамя Iрыны Аржахоўскай, гэта дырэктар iнстытута сацыялогii Акадэмii навук Украiны акадэмiк Валерый Варона, стараста беларускай абшчыны Львоўскай вобласцi Сяргей Кулiкоў. Паводле даных апошняга перапiсу насельнiцтва, ва Украiне жыве каля 276 тыс. этнiчных беларусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнiкi беларускай дыяспары ва Украiне будуць удзельнiкамi трэцяга Усебеларускага народнага сходу
|
|