Аляксандр Лукашэнка стаў лаўрэатам прэмii «Ганаровы мецэнат i Дабрачынец Свету-2005»
Эдуард ПIВАВАР, БЕЛТА
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка стаў лаўрэатам мiжнароднай грамадскай прэмii «Ганаровы мецэнат i Дабрачынец Свету-2005», заснаванай Мiжнародным дабрачынным фондам «Мецэнаты стагоддзя». Гэтай прэстыжнай узнагародай адзначаны ўклад кiраўнiка беларускай дзяржавы ў развiццё культуры i духоўнасцi.
Лаўрэатамi прэмiй фонду «Мецэнаты стагоддзя» па вынiках мiнулага года сталi таксама прэзiдэнт Таджыкiстана Эмамалi Рахмонаў, прэзiдэнт Сербii Барыс Тадзiч, прэзiдэнт Татарстана Мiнтымер Шаймiеў, губернатар Кастрамской вобласцi Вiктар Шаршуноў, дэпутат Дзярждумы Генадзь Селязнёў, мiнiстр культуры Расii Аляксандр Сакалоў, намеснiк мэра ва ўрадзе Масквы Уладзiмiр Рэсiн, артысты Мiкалай Баскаў, Тамара Гвердцытэлi, Любоў Казарноўская, Анiта Цой i iншыя. Урачыстая цырымонiя ўручэння ўзнагарод адбылася 16 лютага ў Маскве ў Дзяржаўным Крамлёўскiм палацы. Мерапрыемства сабрала вядомых палiтыкаў, выдатных дзеячаў навукi i мастацтва, буйных бiзнесмэнаў. Узнагароду кiраўнiка беларускай дзяржавы на цырымонii прыняў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Беларусi ў Расii Уладзiмiр Грыгор’еў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка стаў лаўрэатам мiжнароднай грамадскай прэмii «Ганаровы мецэнат i Дабрачынец Свету-2005» |
|