Ходзяць чуткі, што...
Надзея НIКАЛАЕВА
«Яшчэ не вайна, а солi ўжо няма...»
На гэтым тыднi некалькi рэгiёнаў Расii ахапiла сапраўдная «саляная лiхаманка»: жыхары Маскоўскай, Уладзiмiрскай, Арлоўскай, Курскай, Нiжнегародскай i некаторых iншых абласцей лiтаральна змятаюць з гандлёвых прылаўкаў соль, а, за адным махам, таксама цукар, макарону, муку, крупы i запалкi. Як паведамляюць расiйскiя сродкi масавай iнфармацыi, паўсюдна ў гандлёвых кропках можна ўбачыць аб’явы наступнага зместу: «Соль адпускаецца не больш як два пачкi ў адны рукi». Сапраўдны ажыятаж прывёў да таго, што ў некаторых гарадах кошт солi ўзняўся з 2,5 рубля да 18 i нават 40 рублёў за адзiн пачак. Афiцыйныя ўлады сцвярджаюць, што аптовыя пастаўкi солi не перапынялiся i аптовыя цэны на соль не павышалiся, адпаведна нiякiх падстаў для ўзнiкнення дэфiцыту ў гандлi няма, аднак спынiць масавы псiхоз iм усё роўна не ўдаецца. Народная пагалоска прадракае «вайну», праўда не зусiм зразумела, з кiм расiяне сабралiся «ваяваць». Магчыма, з Украiнай, якая пакрыўдзiлася на суседзяў за павышэнне цэн на газ i жадае цяпер «насалiць» расiянам?.. — Да Беларусi пакуль што хваля ажыятажнага попыту на соль не дакацiлася, i, я спадзяюся, не дакоцiцца, — падзялiўся сваiм меркаваннем з карэспандэнтам «Звязды» намеснiк начальнiка ўпраўлення арганiзацыi спажывецкага рынку харчовых тавараў Мiнiстэрства гандлю Аляксандр ЦЯМРУК. — Па-першае, у нас ёсць два ўласныя прадпрыемствы, якiя займаюцца вытворчасцю солi, i сёння ў беларускiх магазiнах можна знайсцi не толькi звычайную соль, але i фтарыраваную, i ёдаваную соль. Прычым, i беларускую, i ўкраiнскую. А, па-другое, магутнасцi нашых заводаў дазваляюць цалкам забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку. Больш таго, калi ў гэтым будзе патрэба, наша краiна гатова павялiчыць пастаўкi беларускай солi ў Расiю...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Яшчэ не вайна, а солi ўжо няма...» |
|