З нажом на прадаўца
Аляксей ЦIТОЎ
Каля чатырох гадзін дня ў магазiне ў вёсцы Бароўка ўзброены нажом невядомы мужчына напаў на прадаўца.
Небяспечны «пакупнiк» нацэлiўся на касу гандлёвай кропкi: пагражаючы халоднай зброяй жанчыне, ён завалодаў 860 тысячамi рублёў, пасля чаго збег. Аб здарэннi прадавец паведамiла ў Магiлёўскi РАУС, i праваахоўнiкi «па гарачых слядах» затрымалi падазронага ў разбойным нападзе: iм аказаўся раней судзiмы за крадзеж вясковы жыхар. У яго канфiскаваны выкрадзеныя грошы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля чатырох гадзін дня ў магазiне ў вёсцы Бароўка ўзброены нажом невядомы мужчына напаў на прадаўца
|
|