Агiтпрабег «Мiнск–Хатынь–Дальва»,
Таццяна ПАДАЛЯК
прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны, адбудзецца сёння.
Адзiны жывы жыхар спаленай нямецка-фашысцкiмi акупантамi разам з насельнiкамi вёскi Дальва, Мiкалай Гiрыловiч, падкрэслiў: «Гэты лыжны агiтпрабег стаў ужо традыцыйным, праводзiцца ў 32-i раз, з 1974-га. Але сёлета, калi распачалася патрыятычная акцыя газеты «Звязда» i мемарыяльнага комплексу «Хатынь» «Нашчадкi вогненных вёсак», гэты прабег мае асаблiвае гучанне». У праграме — ускладанне кветак у мемарыяльным комплексе «Хатынь», старт удзельнiкаў прабегу ад павароту дарогi Мiнск—Вiцебск на мемарыял «Дальва». У прабегу возьмуць удзел супрацоўнiкi Белтэлерадыёкампанii, навучэнцы вучылiшча Алiмпiйскага рэзерву г.п. Плешчанiцы, старшакласнiкi мясцовых школ, ваеннаслужачыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны, адбудзецца сёння |
|