Цяльцы будуць працаваць з максiмальнай аддачай, а Вадалеi — будаваць паветраныя замкi...
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. Адно неасцярожнае слова, намёк, меркаванне, рэзкае выказванне, неабдуманая перадача iнфармацыi могуць пакрыўдзiць кагосьцi з акружэння. Патрэбнасць у творчай рэалiзацыi падштурхне да атрымання новых ведаў, прафесiйнага росту. Зносiны з сябрамi — аддушына, але штосьцi ўсё роўна павiнна заставацца «за кадрам». Унутраная трывога прымусiць многае прааналiзаваць, змiрыцца з рэчаiснасцю, каб набрацца сiл i ў спрыяльны час усё змянiць. Не выдавайце чужых тайнаў, ды i свае трымайце пры сабе. ЦЯЛЕЦ. У рабоце ўсё будзе ўдавацца, застануцца ў мiнулым непаразуменнi з партнёрамi i калегамi. Будзеце працаваць з максiмальнай аддачай. Вам лёгка выклiкаць прыхiльнасць да сябе, вы адчуеце, як сябе трэба паводзiць i што гаварыць. Магчыма iнтэнсiўная перапiска па Iнтэрнэту, а таксама пошук iнфармацыi, заказ бiлетаў i афармленне пакупак. Сябры сваiмi iдэямi цi навiнамi могуць дэзарыентаваць, а «другую палавіну» давядзецца стрымлiваць. У дзяцей могуць быць iнфекцыйныя захворваннi. Заняткi спортам — у разумных межах. БЛIЗНЯТЫ. Здольнасць хутка аналiзаваць дапаможа не заблытацца ў патоку iнфармацыi. Дзелавое супрацоўнiцтва абяцае быць цiкавым, хоць цяжка пакуль дамовiцца аб нюансах. Магчымы фiнансавыя праверкi цi неабходнасць пабудаваць новую фiнансавую стратэгiю на працы i дома. Сустрэчы са старымi знаёмымi, роднымi будуць у радасць. Крыху давядзецца абмежаваць дзяцей у грашовых пытаннях, а таксама трэба дапамагчы iм разабрацца ў прыярытэтах, у адносiнах да родных. РАК. Няхай усё iдзе як iдзе: не рвiцеся наперад, але i не буксуйце на месцы. Энергетыка ўзрастае, ды i зоркi будуць прыхiльныя i да новых пачынанняў, i да рашэння старых спраў. Калi хочаце, каб штосьцi было зроблена як трэба, рыхтуйцеся да гэтага загадзя, прадумвайце ўсе дробязi. Важная абстаноўка ў доме — каб усё радавала вока. З сябрамi чакаецца абнаўленне адносiнаў — новыя iнтарэсы, можа быць i высвятленне таго, пра што забылiся цi «засунулi» ў далёкi вугал памяцi. ЛЕЎ. Нiшто не можа быць больш значным, чым тое, што вы робiце ў дадзены момант, — гэты прынцып дапаможа вам не губляць нi сiл, нi цiкавасцi да сваёй працы, да жыцця, да людзей. Умейце чытаць знакi лёсу, будзьце больш уважлiвыя да ўсяго, што гавораць, нiчога не адмаўляйце, але i не будзьце легкавернымi. Нiкому не навязвайце сваю веру i не крытыкуйце iншых — рабiце тое, што лiчыце патрэбным для сябе. У родных блiзкага чалавека зноў праблемы — будзьце напагатове. Абновiцца гардэроб, з’явяцца новыя арыгiнальныя рэчы. ДЗЕВА. Давядзецца паклiкаць на дапамогу ўсю сваю мужнасць i абаянне, каб нармальна весцi справы i вырашаць праблемы. Можаце атрымаць цiкавую iнфармацыю аб новых метадах лячэння, а таксама аб сваiм лёсе i лёсе блiзкiх. Да дарослых дзяцей надта не лезьце, проста будзьце ўважлiвыя да iх — самi захочуць з вамi падзялiцца. Зносiны з блiзкiмi i сябрамi будуць няпростымi — давядзецца «фiльтраваць», што i як сказаць. У магазiне можаце быць незадаволены якасцю абслугоўвання, але i самi не паводзьце сябе як захопнiк. ШАЛI. Iнтуiцыя, якая ўзрастае, асаблiва ў момант бяспекi цi напружання, дазволiць быць на крок наперадзе падзей i намераў iншых. Да старэйшага чалавека прыгледзьцеся больш уважлiва. Спачатку гэта могуць быць проста службовыя адносiны, а пасля i асабiстая сiмпатыя. Магчымы цiкавыя прапановы ў прафесiйным плане, павышэнне зарплаты, дадатковая работа. Тыя, каму ёсць што губляць, павiнны адказна адносiцца да сваiх абавязкаў. I, нягледзячы нi на што, памятайце пра здароўе. СКАРПIЁН. Складваецца гарманiчная абстаноўка. Iнфармацыя сама прыйдзе ў рукi, а варта падумаць пра кагосьцi — ён тут як тут. Можа з’явiцца пачуццё, што блiзкiя не разумеюць вашых iмкненняў i абмяжоўваюць вас. Але вы проста не забывайце аб адказнасцi перад сям’ёй. Камунiкабельнасць дапаможа пашырыць кола дзелавых i сяброўскiх зносiнаў. Уменне пераканаць i знаходзiць кампрамiс дапаможа ў рабоце, у калектыве, з дзецьмi. Чакаюцца пакупкi, у тым лiку для спорту. СТРАЛЕЦ. Патрабаваннi цi просьбы да блiзкiх павялiчацца — галоўнае не перагнуць палку. Не праводзьце доследы на сабе, займаючыся самалячэннем, — спачатку наведайце ўрача. Упэўненасць у сваiх сiлах, прафесiяналiзм дапамогуць вучыць iншых сваёй справе, абавязкам, магчыма, i ў сувязi з вашай часовай адсутнасцю. Узнiкне патрэбнасць у рознабаковых зносiнах — вы здольныя пераварыць масу iнфармацыi, правiльна паставiць акцэнты, атрымаць карысць. КАЗЯРОГ. Могуць узнiкнуць фiнансавыя цяжкасцi, таму ўдумлiва пастаўцеся да размеркавання свайго бюджэту, асцярожна заключайце здзелкi. У той жа час у дачыненнi да вас могуць не выконвацца абавязацельствы. Магчыма перакрэдытацыя, афармленне лiзiнгу на спажывецкiя тавары. Сяброўства з жанчынамi дапаможа ў рабоце, у асабiстым жыццi i ў выбары ўбораў, падарункаў. Уменне нестандартна мыслiць, прыцягваць да сябе людзей дапаможа ва ўсiх адносiнах. Больш цярплiвасцi да родных! Магчыма паездка. ВАДАЛЕЙ. Зможаце ўзбагацiць сваiмi ведамi ўнутраны свет акружаючых. Iмкненне да гармонii прывядзе ў парадак вашы эмоцыi: станеце больш спакойнымi, ветлiвымi, разважлiвымi. Знаёмыя папросяць вашага садзейнiчання ў цяжкай сiтуацыi, не выключана i пратэжыраванне. Блiзкi чалавек па-ранейшаму адкрывае для вас новы свет, i ўсё, што было ў мiнулым, ужо падаецца нязначным у параўнаннi з тым, што ёсць у вас зараз. Жаданне перамен у дзелавой галiне ўвасобiцца толькi ў будаўнiцтве паветраных замкаў. РЫБЫ. Зносiны — крынiца натхнення i энергетычнага абмену. Вам неабходна гаварыць пра свае планы, работу, i праз гэта вы знойдзеце адказы на свае пытаннi. Чакаецца прылiў сiл, стабiльнасць. Вольны час праводзьце актыўна: гуляйце, катайцеся на каньках, наведвайце басейн, сауну. Давядзецца ўмешвацца ў адносiны родных — абараняць, выхоўваць i iнш. Калi штосьцi не атрымлiваецца, не варта ўпарцiцца, часова адступiце. Жаданне змянiць iмiдж, колер валасоў, абнавiць гардэроб пахвальнае. Хоць бы раз на год, блiжэй да дня нараджэння, трэба «скiдваць старую скуру»!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень |
|