21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самыя хуткiя i нястомныя

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Разам з птушкамi

Калiсьцi даўным-даўно сябры iрландскай сям’i Гiнеса пасля чарговага не вельмi ўдачнага палявання паспрачалiся наконт таго, што залацiстая сеўка з’яўляецца самай хуткай птушкай. Яны пачалi шукаць адпаведныя звесткi ў даведнiках, але адказу так i не знайшлi. Сёння арнiтолагi расказваюць легенду аб тым, што менавiта залацiстая сеўка была першай гераiняй сусветна вядомага выдання «Кнiга рэкордаў Гiнеса».

З усiх драпежных птушак самым рэактыўным лаўцом з’яўляецца iмклiвы ястраб-сцярвятнiк, хуткасць якога дасягае 28 метраў у секунду. Але гэта далёка не рэкорд. Напрыклад, паштовы голуб рухаецца з хуткасцю 35 метраў у секунду, сокал — 55, ластаўка — 65, а звычайны чорны свiргуль — 80 метраў у секунду!

Мiж iншым самай хуткаснай iстотай сярод айчынных кулiкоў з’яўляецца менавiта залацiстая сеўка, хуткасць палёту якой дасягае 50—60 мiль у гадзiну. Што цiкава, але гэтая маленькая птушачка вагой 180 грамаў няспынна за 70 гадзiн пералятае 3000 мiль на зiмоўку. Максiмальна свае хуткiя крылы сеўка скарыстоўвае, калi ўцякае ў гарызантальным палёце ад сокала-спадарожнiка, якi з’яўляецца чэмпiёнам-спрынтарам сярод усiх птушак, але робiць гэта толькi ў вертыкальным палёце зверху ўнiз. Залацiстая прыгажуня ў нашай краiне з’яўляецца вельмi рэдкiм вiдам, якi вядомы на гнездаваннi толькi ў паўночнай частцы краiны i больш звычайны ў час транзiтных мiграцый.

Вельмi хуткi палёт маюць палярныя i рачныя крычкi, але праславiлiся палярныя птушкi па iншай прычыне. Менавiта вiдарыс палярнай крычкi ўпрыгожвае эмблему самай буйнай сусветнай арганiзацыi аховы птушак — Birdlife International. Справа ў тым, што мiграцыйны шлях гэтага летуна пралягае ад Грэнландыi, праз Iрландыю, па краi ўзбярэжжа ўсёй Атлантыкi ажно да Антарктыды. Толькi за адзiн сезон мiграцыi крычка пралятае туды i назад ад 22 да 30 тысяч мiль. У адзiн бок птушка ляцiць не менш чым 90 дзён. Арнiтолагi падлiчылi, што за ўсё сваё жыццё яна пралятае прыкладна 650 тысяч мiль. Заўважу, што адлегласць Месяца ад Зямлi — 384 тысячы кiламетраў. Шлях да Месяца i назад крычка магла б пераадолець якраз напрыканцы свайго жыцця. Сёння вядома, што палярная крычка гняздуецца ў краiнах Прыбалтыкi i, магчыма, у Беларусi, бо наша родная рачная крычка вельмi падобная да славутага рэкардсмена.

Дзякуючы свайму вельмi складанаму палёту адзiн маленькi кулiк увогуле стаў еўрапейскай славутасцю. Гэта кулiк-бакас. Узлятае кулiк iмклiва, з характэрным «чмяканнем» i робiць у паветры некалькi зiгзагаў, калi паварочваецца вакол сваёй восi ўправа i ўлева такiм чынам, што яго белае брушка мiльгацiць то з аднаго, то з другога боку. Падстрэлiць бакаса ў палёце маглi толькi ўдачлiвыя паляўнiчыя. У англiйскай транскрыпцыi бакас — snip. Менавiта таму сёння выдатных стралкоў называюць снайперамi, цi тымi, хто трапiў у бакаса ў палёце.

Нават сёння пры падрыхтоўцы ваенных пiлотаў вывучаюць палёт бакасаў. Гэта адзiная з усiх птушак, якая выконвае на ўзлёце тактычна вывераны процiзенiтны манеўр: складаны зiгзаг са змяненнем курсу i вышынi.

У Беларусi бакас з’яўляецца адным з найбольш шырока распаўсюджаных звычайна пералётных i транзiтна мiгрыруючых вiдаў. Сустракаецца гэта маленькая птушачка вагой ад 100 да 150 грамаў на вiльготных лугах, тарфянiках, багнах, а падчас пералётаў — на глеiстых берагах вадаёмаў i спушчаных сажалках.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калiсьцi даўным-даўно сябры iрландскай сям’i Гiнеса пасля чарговага не вельмi ўдачнага палявання паспрачалiся наконт таго, што залацiстая сеўка з’яўля
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика