«Звязда» на «Брэсцкай лыжнi-2006»
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Сёння фiзкультурна-спартыўная грамадскасць Брэстчыны на ўласным прыкладзе пакажа, як трэба агiтаваць народ за здаровы лад жыцця i павышаць свой прафесiйны ўзровень не ў сценах кабiнетаў, а на свежым паветры.
У пасёлку Мiр, што ў Баранавiцкiм раёне, пройдзе абласное спартыўнае свята «Брэсцкая лыжня-2006». Арганiзатары спаборнiцтваў у асобе ўпраўлення па фiзiчнай культуры i спорту Брэсцкага аблвыканкама паабяцалi, што на «мiрную» трасу выйдзе каля 1000 чалавек у iндывiдуальных спаборнiцтвах, эстафетных гонках. Сярод удзельнiкаў лыжных стартаў — не толькi звычайныя разраднiкi з вытворчых прадпрыемстваў i арганiзацый, але i прадстаўнiкi сiлавых стурктур, дзяржаўных органаў кiравання i абласное кiраўнiцтва. Рэдакцыя газеты «Звязда», якая мае багатыя спартыўныя традыцыi i заўсёды падтрымлiвае такiя мерапрыемствы, выступiць у Мiры як iнфармацыйны партнёр турнiру. Чэмпiёнаў i прызёраў сённяшнiх стартаў будуць чакаць звяздоўскiя ўзнагароды. Асаблiвы прыз — удзельнiкам сямейнай эстафеты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння фiзкультурна-спартыўная грамадскасць Брэстчыны на ўласным прыкладзе пакажа, як трэба агiтаваць народ за здаровы лад жыцця i павышаць свой прафес
|
|