21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Весткi з Алiмпа

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 ЛЮТАГА

фiгурнае катанне, м:

1. Яўген Плюшчанка (Расiя), 2. Стэфан Ламб’ель (Швейцарыя), 3. Джэфры Батл (Канада).

Адзiным прадстаўнiком Беларусi ў фiгурным катаннi стаў 26-гадовы Сяргей Давыдаў. Прэтэндаваць на медалi Белай Алiмпiяды ён, на жаль, не мог. Галоўнай задачай стала iншае: палепшыць сваю пазiцыю. Сяргей са сваёй мiсiяй справiўся: пасля кароткай праграмы быў 14-м (набраў 64,65 бала) сярод трыццацi спартсменаў, у адвольнай стаў 16-м (119,94 бала) сярод дваццацi чатырох фiналiстаў (на мiнулай Алiмпiядзе Давыдаў быў 15-м у кароткай праграме i 24-м у адвольнай). Такiм чынам, беларус выступiў значна лепш, чым у Солт-Лэйк-Сiцi, дзе заняў 21-е месца: у Турыне ён стаў 15-м (агульная колькасць балаў 184,59).

17 ЛЮТАГА

скелетон, ж:

1. Мая Педэрсан (Швейцарыя), 2. Шэлi Рудман (Вялiкабрытанiя), 3. Мелiса Холiнгсворт-Рычардс (Канада).

канькабежны спорт, камандная гонка праследавання, м:

1. Iталiя. 2. Канада. 3. Нiдэрланды.

канькабежны спорт, камандная гонка праследавання, ж:

1. Германiя. 2. Канада. 3. Расiя.

лыжныя гонкi, гонкi з раздзельным стартам на 15 км, м:

1. Андрус Веерпалу (Эстонiя), 2. Лукаш Бауэр (Чэхiя), 3. Тобiас Ангерэр (Германiя).

Для 22-гадовага Аляксандра Лазуткiна гэтыя гонкi сталi першым стартам, бо раней дэбютаваць на Гульнях перашкаджала вялiкая колькасць гемаглабiну ў крывi. Сярод 96 алiмпiйцаў беларус паказаў 16-ы вынiк, а яго напарнiк па няшчасцю Сяргей Далiдовiч быў вымушаны вярнуцца ў Мiнск: на раўнiне ён знiжае гемаглабiн, каб зноў адправiцца ў Iталiю i сачыць за гонкамi не вачыма гледача, а паўнапраўнага ўдзельнiка.

сноўборд, сноўбордкрос, ж:

1. Таня Фрыдэн (Швейцарыя), 2. Ліндсэй Якабеліс (ЗША), 3. Да-мінік Мальтэ (Канада).

ЗАБРАЛI МЕДАЛЬ З-ЗА ВIТАМIНАЎ

Высветлiлiся падрабязнасцi допiнгавага скандалу, звязанага з расiйскай бiятланiсткай Вольгай Пылёвай: спартсменка атрымала траўму, таму асабiсты ўрач прапiсаў ёй прэпараты для лячэння. Надпiс на ўпакоўцы «Вiтамiны» нiяк не засмуцiў страляючую лыжнiцу, таму яна нiчога не паведамiла медыкам нацыянальнай зборнай. Цiкава, што прэпараты алiмпiйская чэмпiёнка-2002 у гонцы праследавання пачала прымаць з 20 студзеня, на наяўнасць допiнга Пылёву правяралi 25-га i 30-га, а забароненыя рэчывы знайшлi днямi, калi Вольга ўжо прымерыла «срэбра» пасля iндывiдуальнай гонкi на 15 кiламетраў. Аднак узнагарода ў гэтым вiдзе спаборнiцтваў ад нашых усходнiх суседзяў не сплыла, а толькi змянiлася яе якасць: з-за таго, што медаль адабралi ў Пылёвай — «срэбра» дасталося немцы Марцiне Глагоў, а «бронза» — расiянцы Альбiне Ахатавай.

АЛIМПIЙЦЫ ПАД НАГЛЯДАМ

Ва ўдзельнiкаў Алiмпiяды ў Турыне, якiя занялi з першага па чацвёртае месцы, будзе ўзята каля 800 допiнг-проб. Таксама ажыццяўляюцца выбарачныя праверкi прадстаўнiка любога вiду спорту (10—15 працэнтаў чалавек). У асноўным у тых вiдах, дзе патрэбна вынослiвасць.

Кожны аналiз з 31 студзеня па 26 лютага трапляе пад паняцце «пробы спаборнiцтваў», а спiс (ён быў надрукаваны леташняй восенню) забароненых для алiмпiйцаў прэпаратаў значна шырэйшы, чым па-за спаборнiцтвамi.

Краiна З С Б Усяго

ЗША 6 3 1 10

Германiя 5 4 2 11

Расiя 5 2 4 11

Аўстрыя 3 2 1 6

Эстонiя 3 - - 3

Швейцарыя 2 2 1 5

Швецыя 2 1 1 4

Iталiя 2 - 3 5

Францыя 2 - 2 4

Нарвегiя 1 6 6 13

Канада 1 3 5 9

Кiтай 1 2 3 6

Нiдэрланды 1 2 1 4

Карэя 1 1 1 3

Аўстралія 1 - - 1

Фiнляндыя - 2 3 5

Чэхiя - 2 - 2

Велікабрытанія - 1 - 1

Балгарыя - 1 - 1

Славакія - 1 - 1

Харватыя - 1 - 1

Латвiя - - 1 1

Украіна - - 1 1



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiным прадстаўнiком Беларусi ў фiгурным катаннi стаў 26-гадовы Сяргей Давыдаў. Прэтэндаваць на медалi Белай Алiмпiяды ён, на жаль, не мог. Галоўнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика