Саюзны бюджэт будзе кантралявацца ў рэжыме «on-line»
Сяргей КУРКАЧ
Напрыканцы мiнулага тыдня ў Мiнску адбылося сумеснае пасяджэнне калегiй Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi i Падлiковай палаты Расii, якое правялi кiраўнiкi гэтых ведамстваў, Анатоль Тозiк i Сяргей Сцяпашын.
Галоўным лейтматывам пасяджэння была праверка справаздачы Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы аб выкананнi бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2004 год. Адпаведнае заключэнне накiравана Парламенцкаму Сходу Саюза Беларусi i Расii. Таксама аб вынiках праверкi эксперты двух ведамстваў паведамiлi старшынi Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай Дзяржавы, Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь Аляксандру Лукашэнку, накiравана iнфармацыя Прэзiдэнту Расii Уладзiмiру Пуцiну. Паводле слоў кiраўнiка КДК Беларусi Анатоля Тозiка, з кожным годам сiтуацыя з бюджэтнай дысцыплiнай паляпшаецца, аднак праблемы застаюцца. Галоўным чынам гэта датычыцца эфектыўнасцi выкарыстання грашовых сродкаў Саюзнай дзяржавы. — Сёння мы вырашылi стварыць пастаянную сумесную групу супрацоўнiкаў Падлiковай палаты РФ i Камiтэта дзяржкантролю РБ, якая будзе суправаджаць кантрольна-рэвiзiйнымi мерапрыемствамi выкананне саюзнага бюджэту ў рэжыме «on-line», адзначыў Анатоль Тозiк. Сяргей Сцяпашын паведамiў журналiстам, што спецыялiсты двух калегiй пакуль не адшукалi рэальных адрасатаў, якiя выкарысталi 22 мiльёны долараў саюзных грошай. З другога боку, ён падкрэслiў, што на сумесных прадпрыемствах Расii i Беларусi сёння працуе больш як мiльён грамадзян нашых краiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мiнулага тыдня ў Мiнску адбылося сумеснае пасяджэнне калегiй Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi i Падлiковай палаты Расii, якое правялi |
|