Аляксандр Калiноўскi: «Прадпрымальнiкi пацягнулiся за айчынным таварам»
Сяргей КУРКАЧ
З кожным годам павялiчваецца доля вытворчасцi, тавараў i паслуг прадпрымальнiцкага сектара ў эканомiцы краiны. Зiмой мiнулага года кiраўнiк нашай дзяржавы даручыў мясцовым адмiнiстрацыям больш актыўна дапамагаць гэтай катэгорыi грамадства. Што было зроблена ў гэтым накiрунку мэрыяй сталiцы карэспандэнту «Звязды» расказаў начальнiк упраўлення па прадпрымальнiцтву Мiнгарвыканкама Аляксандр Калiноўскi.
— Летась пасля падпiсання адпаведных узгадненняў памiж Беларуссю i Расiяй iндывiдуальным прадпрымальнiкам прапанавалi плацiць падатак на дабаўленую вартасць па краiне прызначэння, што выклiкала шмат пытанняў з боку апошнiх... — Пасля гэтага праблемамi прадпрымальнiкаў зацiкавiўся прэзiдэнт нашай краiны. Кiраўнiк дзяржавы даў даручэнне адпаведным органам распрацаваць спрошчаны парадак спагнання ПДВ, былi дадзены iншыя даручэннi па паляпшэнню ўмоў прадпрымальнiцкай дзейнасцi, па стварэнню саветаў прадпрымальнiкаў, па механiзму вяртання пазыковых грашовых сродкаў i г.д. — Гэтыя даручэннi былi выкананы? — Так. Сёння па адзначаных напрамках мы кiруемся двума ўказамi прэзiдэнта краiны. Указ № 285 практычна вызначае парадак выплаты ПДВ i ўказ № 148, якi закрануў пытаннi арэнднай платы, звязаны з дзейнасцю саветаў i развiццём агульнай палiтыкi пры ўзаемадзеяннi ўладаў з iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi. — Што зроблена ў Мiнску? — У горадзе толькi на буйных аб’ектах, якiмi з’яўляюцца 20 рынкаў i 35 гандлёвых цэнтраў, былi створаны саветы прадпрымальнiкаў. Раённыя адмiнiстрацыi сустракаюцца з гэтымi саветамi два разы на месяц. Самыя балючыя праблемныя пытаннi прадпрымальнiкаў вырашаюцца на ўзроўнi гарадской адмiнiстрацыi, калi старшынi саветаў удзельнiчаюць у «круглых сталах» раз на месяц. Мы растлумачвалi прадпрымальнiкам механiзмы новых правiлаў «эканамiчнай гульнi» i, адпаведна, самi вучылiся, як гэта рабiць на практыцы. Увогуле, саветы гандлёвых арганiзацый стваралiся не для палiтычнай дзейнасцi, а для вырашэння ўсiх праблем прадпрымальнiкаў на мясцовым узроўнi. Сёння за кожным такiм аб’ектам замацаваны адказны кiраўнiк раённай адмiнiстрацыi. — Указы кiраўнiка дзяржавы прадугледжвалi знiжэнне памераў арэнднай платы для прадпрымальнiкаў... — Увядзенне прынцыпу аплаты ПДВ па краiне прызначэння было неабходнай мерай, але павелiчэнне падатковай нагрузкi на прадпрымальнiкаў трэба было нейкiм чынам кампенсаваць. Раней гаспадар гандлёвага аб’екта самастойна вызначаў памеры арэндных ставак. Таму тут iснавалi iстотныя перакосы. Калi на прадпрыемствах i рынках Белспажыўсаюза арэндныя стаўкi былi 10 еўра за метр квадратны ў месяц, то ў буйных i цэнтральных гандлёвых цэнтрах гэта стаўка магла дасягаць 200 еўра i больш. Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 148 вызначаны базавыя арэндныя стаўкi i павышальныя каэфiцыенты па кожнаму гандлёваму аб’екту ўзгаднялiся рашэннямi на ўзроўнi аблвыканкамаў i гарвыканкамаў. Нашай структурай у Мiнску было распрацавана i ўзгоднена каля 800 павышальных каэфiцыентаў. Пасля чаго на многiх гандлёвых аб’ектах арэндная плата знiзiлася на 20—40 працэнтаў. Арэндную плату, дзе прадаюцца прадукты харчавання, мы амаль не чапалi, бо там назiраецца продаж, галоўным чынам, айчыннай прадукцыi, дзе ўваходны ПДВ не плацiцца. Больш таго, на адной з сесiй гарсавета летась былi знiжаны па шэрагу пазiцый памеры ставак адзiнага падатку. У вынiку яны сталi меншымi ў сярэднiм на 20—40 працэнтаў. Справа ў тым, што згодна з указам № 285 iндывiдуальныя прадпрымальнiкi маюць магчымасць плацiць уваходны ПДВ у выглядзе дадатковых дзвюх ставак адзiнага падатку ў фiксаванай суме. — На гэтым фоне мясцовыя тавары сталi больш прывабнымi? — Так. Сёння гандляваць айчынным таварам стала значна выгадней, бо падатковая нагрузка ў два разы меншая, чым пры продажы адпаведных тавараў замежнай вытворчасцi. Зараз многiя iндывiдуальныя прадпрымальнiкi актыўна шукаюць беларускiх вытворцаў якасных тавараў. Так, пры продажы беларускай тканiны прадпрымальнiк плацiць у два з паловай разы падаткаў менш, чым яго калега з падобным замежным таварам. Гэта акалiчнасць пачала iстотна ўплываць на развiццё айчыннай вытворчасцi. — Як iстотна зборы з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў паўплываюць на напаўненне гарадскога бюджэту? — Летась толькi ў снежнi ў гарадскую казну iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi было заплачана 5 мiльярдаў 129 мiльёнаў 736 тысяч рублёў па лiнii выплат адзiнага падатку. Таксама сёлета ў студзенi горад атрымаў адзiны падатак ад прадпрымальнiкаў у памеры 5 мiльярдаў 88 мiльёнаў рублёў. — Колькасць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у Мiнску не памяншаецца? — У снежнi адзiны падатак аплацiлi 13 300 мiнскiх iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, а ў студзенi такiя зборы былi спагнаны ўжо з 14 240 чалавек. Тут я называю памеры грашовых сум без улiку ўваходнага падатку на дабаўленую вартасць, якi плацiцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi асобна ў рэспублiканскi бюджэт. Заўважу, што супрацоўнiцтва ўладаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў працягваецца на даволi высокiм узроўнi i зараз. На 27 лютага намечана сустрэча старшынь прадпрымальнiцкiх саветаў з намеснiкамi кiраўнiкоў мiнiстэрстваў па падатках i зборах, гандлю i эканомiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З кожным годам павялiчваецца доля вытворчасцi, тавараў i паслуг прадпрымальнiцкага сектара ў эканомiцы краiны |
|