21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗША РАЗЛIЧВАЮЦЬ БАМБIЦЬ IРАН З ДАПАМОГАЙ ГРУЗII?

ЗША разлiчваюць выкарыстаць ваенныя базы i аэрадромы ў Грузii для нанясення ўдару па Iрану. Iзраiльскае выданне The Jerusalem Post са спасылкай на высокапастаўленага чыноўнiка МЗС Грузii паведамляе, што афiцыйныя прадстаўнiкi Вашынгтона ўжо звярнулiся да кiраўнiцтва рэспублiкi з просьбай разгледзець магчымасць размяшчэння на грузiнскай тэрыторыi амерыканскiх войскаў.

Раней прадстаўнiкi ўрада Грузii заяўлялi, што ў Тбiлiсi апасаюцца адэкватнай рэакцыi Тэгерана на тое, што амерыканцы могуць выкарыстаць грузiнскую тэрыторыю для падрыхтоўкi атакi на Iран. Аднак пры гэтым улады рэспублiкi прызнаюць, што не могуць спынiць iнiцыятыву ЗША, бо Штаты з’яўляюцца стратэгiчным партнёрам Грузii i аказваюць ёй як палiтычную, так i фiнансавую падтрымку. У Тбiлiсi таксама мяркуюць, што падтрымка ЗША ў кампанii супраць Iрана можа прывесцi да хваляванняў у самой Грузii, дзе пражывае мноства мусульман.

ЧАВЕС ПАПРАСIЎ РАЙС: «НЕ ПЕРАШКАДЖАЙ МНЕ, ДЗЯЎЧЫНКА»

З паветраным пацалункам i такiмi словамi прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес звярнуўся да дзяржсакратара ЗША Кандалiзы Райс у нядзелю ў эфiры тэлепраграмы «Hello President».

Гэта была рэакцыя кiраўнiка Венесуэлы на заклiк Райс стварыць «аб’яднаны фронт барацьбы з урадам Венесуэлы».

Чавес падчас выступлення таксама паведамiў, што спробы ЗША iзаляваць урад Венесуэлы асуджаны на правал. Раней Чавес прыгразiў ЗША спынiць экспарт нафты ў гэту краiну, калi Вашынгтон «пераступiць рысу».

У НIГЕРЫI АДБЫЛОСЯ МАСАВАЕ ЗАБОЙСТВА ХРЫСЦIЯН

Масавыя беспарадкi, у якiя вылiлася акцыя пратэсту супраць публiкацыi карыкатур на прарока Мухамеда ў нiгерыйскiм штаце Барно, забралi жыццi ўжо 51 чалавека.

Сiтуацыя выйшла з-пад кантролю ў суботу. У сталiцы штата горадзе Майдугуры натоўп раз’юшаных нiгерыйскiх мусульман збiваў да смерцi i спальваў жыўцом iншаверцаў. Прадстаўнiкi мусульманскай абшчыны падпальвалi хрысцiянскiя храмы, крушылi магазiны i гасцiнiцы. Беспарадкi працягвалiся i ў нядзелю.

Вядома, што ў ходзе беспарадкаў была спалена 31 царква. Сярод ахвяр выступлення мусульман — трое дзяцей i каталiцкi святар, якога спалiлi ў яго ж доме. Таксама спалена рэзiдэнцыя епiскапа. Палiцыя паведамiла пра арышт 144 удзельнiкаў беспарадкаў, якiя былi ўзброены нажамi, жалезнымi ланцугамi, заточкамi i канiстрамi з бензiнам.

ХРУШКI З’ЕДУЦЦА НА АЛIМПIЯДУ

III парасячая алiмпiяда пройдзе ў Маскве з 13 па 16 красавiка. Пазмагацца за прэстыжныя тытулы i смачныя ўзнагароды з’едуцца «атлеты» з Расii, Кiтая, Канады, Францыi i Латвii.

Сёлета спiс спартыўных дысцыплiн парасячай алiмпiяды дапоўнiцца новым вiдам спорту — свiнсвiмiнгам. Спецыяльна для свiнагульняў пабудуюць васьмiметровы басейн. Юныя кабанчыкi будуць апрануты ў чорныя плаўкi, а свiнкi — у чатырохрадныя купальнiкi. Пераможца заплыву атрымае ў якасцi прыза карыта з варанай морквай i слiўкамi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗША разлiчваюць выкарыстаць ваенныя базы i аэрадромы ў Грузii для нанясення ўдару па Iрану
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика