«Беларусь — духоўны цэнтр аб’яднання славянскiх народаў»
Вiкторыя ШМЯЛЁВА
Надоечы ў сталiцы адбыўся IV з’езд грамадскага аб’яднання «Беларускi славянскi камiтэт», якое налiчвае каля дзесяцi тысяч членаў. На сходзе прысутнiчала больш за дзвесце дэлегатаў.
Яго ўдзельнiкi не раз падкрэслiвалi: залог паспяховага развiцця нашай краiны — у супрацоўнiцтве славянскага свету. Так, старшыня рэспублiканскага таварыства К. Тураўскага, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Валерый Сялiцкi адзначыў: «Сёння славянская кансалiдацыя — самае важнае пытанне для нас. Было б вельмi добра, калi б Беларусь, Расiя i Украiна захавалi цёплыя адносiны ў гандлёвых, палiтычных i ваенных накiрунках». — Наша рэспублiка становiцца духоўным цэнтрам аб’яднання славянскiх народаў, — падкрэслiў дэпутат Палаты прадстаўнiкоў, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i сувязях з краiнамi СНД Сяргей Касцян. — Падобны VII Усеславянскi з’езд быў у Празе шэсць гадоў таму. Аднак калi на iм прысутнiчалi аматары славянскага руху, то на IХ Усеславянскiм з’ездзе, якi адбыўся ў Мiнску, былi ўжо дзяржаўныя дзеячы, мiнiстры, дэпутаты. Падчас з’езда былi акрэслены сацыяльна-эканамiчныя дасягненнi Беларусi за апошняе дзесяцiгоддзе, яе адносiны з iншымi краiнамi на палiтычнай арэне. Удзельнiкi з’езда выказалi падтрымку палiтыкi прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надоечы ў сталiцы адбыўся IV з’езд грамадскага аб’яднання «Беларускi славянскi камiтэт», якое налiчвае каля дзесяцi тысяч членаў
|
|