«Брэсцкая лыжня-2006»: здароўе — кожнаму
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Мiнулая субота стала сапраўдным святам для спартыўнага актыву Брэстчыны. Дакладней, для людзей, якiя клапоцяцца аб сваiм здароўi i гатовы на ўласным прыкладзе паказаць свае лыжныя здольнасці.
У наваколлi пасёлка Мiр, што ў Баранавiцкiм раёне, прайшло традыцыйнае лыжнае свята абласнога маштабу — «Брэсцкая лыжня-2006», iнфармацыйным партнёрам якога выступiла газета «Звязда». Адкрыў свята старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар. Тут усё было як на сапраўдных прафесiйных спаборнiцтвах: мандатная камiсiя, рэгiстрацыя ўдзельнiкаў, нават парад усiх раёнаў на чале з iх кiраўнiкамi. Свой спрыт на трасах аграгарадка Мiр паказвала не толькi чыста спартыўная «дыяспара» Брэсцкага рэгiёна ў асобах школьнiкаў i дарослых-разраднiкаў, але i кiраўнiкi многiх сiлавых структур i абласных органаў дзяржаўнага кiравання. Акрамя падарункаў ад аблвыканкама i прадстаўнiцтва Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта па Брэсцкай вобласцi, чэмпiёны i прызёры «Брэсцкай лыжнi-2006» атрымалi прызы ад газеты «Звязда». Усе без выключэння ўдзельнiкi «мiрскiх» лыжных стартаў засталiся з добрым настроем. Зрэшты, падчас урачыстага адкрыцця ў наваколлi пасёлка Мiр новай лыжа-ролернай трасы, на якой можна праводзiць лыжныя спаборнiцтвы ў любую пару года, i губернатар Брэстчыны Канстанцiн Сумар, i старшыня Баранавiцкага райвыканкама Мiкалай Язубец падкрэслiлi, што галоўным крытэрыем спаборнiцтваў будзе алiмпiйскi прынцып — галоўнае не перамога, а ўдзел. Гэта значыць, што важнейшым набыткам нядаўнiх стартаў стане добры зарад здароўя кожнаму ўдзельнiку лыжнага свята. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнулая субота стала сапраўдным святам для спартыўнага актыву Брэстчыны. Дакладней, для людзей, якiя клапоцяцца аб сваiм здароўi i гатовы на ўласным п |
|