Весткi з Алiмпа
17 ЛЮТАГА
скелетон, м: 1. Даф Гiбсан (Канада), 2. Джэф Пэйн (Канада), 3. Грэгар Штэлi (Швейцарыя). 18 ЛЮТАГА лыжныя гонкi, эстафета 4x5 км, ж: 1. Расiя. 2. Германiя. 3. Iталiя. Беларуская каманда (Алена Саннiкава, Людмiла Каролiк-Шаблоўская, Кацярына Рудакова-Булаўка, Вольга Васiлёнак) заняла 15-е месца з 17. бiятлон, гонка праследавання на 10 км, ж: 1. Кацi Вiльхельм (Германiя), 2. Марцiна Глагоў (Германiя), 3. Альбiна Ахатава (Расiя). Лепш за астатнiх беларусак выступiла Вольга Назарава: заняла 7-е месца. Алена Зубрылава — 25-я, Кацярына Iванова — 29-я. Людмiла Ананька не фiнiшавала: з-за вялiкага адставання яе знялi з дыстанцыi. бiятлон, гонка праследавання на 12,5 км, м: 1. Венсан Дэфран (Францыя), 2. Оле-Эйнар Б’ёрндален (Нарвегiя), 3. Свен Фiшар (Германiя). Беларусы засталiся далёка ад п’едэстала: Рустам Валiулiн — 28-ы, Алег Рыжанкоў — 29-ы, Сяргей Новiкаў — 32-i (сярод 56 бiятланiстаў). гарналыжны спорт, супергiгант, м: 1. К’ецiль-Андрэ Амодт (Нарвегiя), 2. Херман Маер (Аўстрыя), 3. Амброзi Хофман (Швейцарыя). гарналыжны спорт, камбiнацыя, ж: 1. Янiца Косцелiч (Харватыя), 2. Марлiс Шыльд (Аўстрыя), 3. Аня Персон (Швецыя). канькабежны спорт, 1000 м, м: 1. Шэйнi Дэвiс (ЗША), 2. Джой Чык (ЗША), 3. Эрбен Венемарс (Нiдэрланды). шорт-трэк, 1000 м, м: 1. Х’юн Су Ан (Карэя), 2. Хо Сук Лi (Карэя), 3. Апола Антон Ано (ЗША). шорт-трэк, 1500 м, ж: 1. Сун Ю Джын (Карэя), 2. Юн Кюн Чой (Карэя), 3. Мэн Ван (Кiтай). скачкi з трамплiна, К-120, асабiстае першынства, м: 1. Томас Моргенштэрн (Аўстрыя), 2. Андрэас Кофлер (Аўстрыя) , 3. Ларс Бiстоль (Нарвегiя). Беларусы ў спаборнiцтвах не ўдзельнiчалi: Максiм Анiсiмаў не трапiў у фiнал, а Пётр Чаадаеў быў наогул дысквалiфiкаваны па дзiўнай фармулiроўцы: неадпаведнасць асабiстай вагi даўжынi лыж(!). 19 ЛЮТАГА лыжныя гонкi, эстафета 4x10 км, м: 1. Iталiя, 2. Германiя. 3. Швецыя. канькабежны спорт, 1000 м, ж: 1. Марыана Цiмер (Нiдэрланды), 2. Сiндзi Класэн (Канада), 3. Анна Фрызiнгер (Германiя). Беларуска Святлана Радкевiч стала 33-й сярод 35 спартсменак. бобслей, двойкi, м: 1. Германiя-1, 2. Канада-1, 3. Швейцарыя-1. 20 ЛЮТАГА гарналыжны спорт, супергiгант, ж: 1. Мiкаэла Дорфмайстар (Аўстрыя), 2. Янiца Касцелiч (Харватыя), 3. Аляксандра Мейснiтцэр (Аўстрыя). гарналыжны спорт, слалам-гiгант, м: 1. Бенжамiн Райх (Аўстрыя), 2. Джоел Чэнал (Францыя), 3. Херман Маер (Аўстрыя). ХВАРЭЕМ ЗА НАШЫХ Сёння адбудзецца квалiфiкацыя фрыстайлiстак, сярод якiх сваё майстэрства прадэманструюць нашы зямлячкi Ала Цупер i Асоль Слiвец. Прыгадаем, што яна была запланавана на 19 лютага, аднак перанесена з-за сюрпрызаў надвор’я (з-за снегу трэба было выконваць скачкi ўсляпую), а ўчора, калi нумар ужо быў падпiсаны ў друк, паказалi на што здатныя мужчыны — Аляксей Грышын, Дзмiтрый Дашчынскi, Дзмiтрый Рак i Антон Кушнiр. ШТРАФ ЗА НЕПРЫСТОЙНАСЦЬ 3200 еўра павiнны заплацiць французскi гарналыжнiк П’ер-Эмануэль Дальсэн за непрыстойны жэст фатографам: завяршыўшы спуск з гiганцкага слалама, спартсмен паказаў у аб’ектывы ўзняты сярэднi палец. ЗВОЛЬНIЛI ЗА НЕКАМПЕТЭНТНАСЦЬ Чэшскi трэнер лыжнай зборнай Кветаслаў Жальчык замест Мiлана Шперла памылкова пазначыў у заяве на мужчынскую эстафету 4x10 кiламетраў прозвiшча маладога Душана Кожышэка, а той, выйшаўшы на трасу, змог фiнiшаваць толькi 9-м. З-за такой некампетэнтнасцi трэнера звольнiлi. УЦЕКАЧОЎ ВЫКЛЮЧЫЛI СА ЗБОРНАЙ НАК Аўстрыi выключыў са сваёй зборнай двух бiятланiстаў Вольфганга Пернера i Вольфганга Ротмана: абодва знiклi з алiмпiйскай вёскi пасля таго, як у ёй шукалi забароненыя медпрэпараты. Дарэчы, у час начнога дазору ў Сан-Сiкарыо палiцыя знайшла ў аўстрыйцаў выкарыстаныя медпрыналежнасцi, у тым лiку шпрыцы. АЎСТРЫЕЦ «ПАЦАЛАВАЎ» ПАЛIЦЭЙСКIХ Белая Алiмпiяда не абышлася без ДТЗ. I яшчэ якога: экс-трэнер адной з аўстрыйскiх каманд Вальтэр Маер урэзаўся у ... палiцэйскую машыну. Пашанцавала — пустую. Вадзiцель адмовiўся ад правядзення тэсту на наяўнасць алкаголю, але сумненняў ў тым, што за руль ён сеў у нецвярозым стане, не ўзнiкае. УПАЛI НА ЛЁДЗЕ I З П’ЕДЭСТАЛА? Расiйскую пару Таццяна Наўка (яна калiсьцi выступала за нашу краiну з Самвелам Гезалянам i Мiкалаем Марозавым) — Раман Кастамараў лiчылi асноўнымi прэтэндэнтамi на алiмпiйскiя медалi ў танцах на лёдзе. Праўда, пасля абавязковага танца лiдарства захапiлi iтальянцы Барбара Фусар-Полi i Маўрыцыо Маргальо. Здавалася б, нiчога не можа паўплываць на трыумф гаспадароў, бо ў iх суб’ектыўным вiдзе спорту лягчэй стаць алiмпiйскiмi чэмпiёнамi дома. Аднак у арыгiнальным танцы адбылося падзенне (не толькi ў iтальянцаў, але i яшчэ ў трох дуэтаў), якое больш характэрна для выступлення адзiночнiкаў i спартыўных пар. Італьянцы перамясцiліся ажно на сёмую пазiцыю. Перад адвольным танцам лiдарамi сталi Наўка—Кастамараў. Краiна З С Б Усяго Германiя 7 7 4 18 ЗША 7 4 2 13 Аўстрыя 6 5 3 14 Расiя 6 2 5 13 Карэя 3 3 1 7 Францыя 3 1 2 6 Iталiя 3 - 4 7 Эстонiя 3 - - 3 Нарвегiя 2 7 7 16 Канада 2 6 5 13 Швейцарыя 2 2 4 8 Нiдэрланды 2 2 2 6 Швецыя 2 1 3 6 Кiтай 1 2 4 7 Харватыя 1 1 - 2 Аўстралія 1 - - 1 Фiнляндыя - 2 3 5 Чэхiя - 2 - 2 Вялікабрытанія - 1 - 1 Балгарыя - 1 - 1 Cлавакія - 1 - 1 Украіна - - 1 1 Латвiя - - 1 1
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння адбудзецца квалiфiкацыя фрыстайлiстак, сярод якiх сваё майстэрства прадэманструюць нашы зямлячкi Ала Цупер i Асоль Слiвец. Прыгадаем, што яна бы |
|