Ва Украiне ў ДТЗ трапiлi беларусы
Iгар ГРЫШЫН
На жаль, у вынiку аварыi чатыры чалавекi загiнулi, а яшчэ чацвёра нашых суайчыннiкаў былi дастаўлены ў цяжкiм стане ў цэнтральную раённую бальнiцу горада Кастопаль.
Паводле iнфармацыi МЗС Беларусi, дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам беларускага мiкрааўтобуса зафiксавана ў панядзелак каля апоўначы паблiзу горада Кастопаль Ровенскай вобласцi. У салоне аўтобуса знаходзiлася дзевяць чалавек, уключаючы вадзiцеля. Як вынiкае з папярэднiх звестак, усе пацярпеўшыя — беларусы. Калi вярстаўся нумар, стала вядома, што да месца трагедыi выехаў консул Беларусi ва Украiне з мэтай высвятлення акалiчнасцяў ДТЗ i iдэнтыфiкацыi цел загiнуўшых. Консульская служба нашай краiны сумесна са страхавымi кампанiямi i iншымi ведамствамi акажа садзейнiчанне ў арганiзацыi дастаўкi цел загiнуўшых на радзiму, а таксама забяспечыць неабходную дапамогу пацярпеўшым. У знешнепалiтычнай установе рэспублiкi таксама прадаставiлi тэлефоны «гарачай лiнii»: Консульскае ўпраўленне МЗС Беларусi — 222-26-69; 222-26-71, консул РБ ва Украiне — 8-10-380-50-33-50-755.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жаль, у вынiку аварыi чатыры чалавекi загiнулi, а яшчэ чацвёра нашых суайчыннiкаў былi дастаўлены ў цяжкiм стане ў цэнтральную раённую бальнiцу гор |
|