«Мы прыехалi ў Беларусь вучыцца таму, як трэба працаваць...»
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
«Мы прыехалi ў Беларусь не як «старэйшыя браты», а як роўныя. Мы прыехалi вучыцца таму, як трэба жыць, працаваць, як вырашаць праблемы дзяржаўнай важнасцi», — сказаў учора на сустрэчы з кiраўнiцтвам Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Беларусi старшыня Аграпрамысловага саюза Расii Васiль Старадубцаў. Ён уваходзiць у склад дэлегацыi прадстаўнiкоў аграпрамысловага комплексу (АПК) суседняй дзяржавы, якая гэтымi днямi знаёмiцца са станам спраў у сельскай гаспадарцы Беларусi.
Паводле слоў Васiля Старадубцава, сiтуацыя ў АПК нашай краiны можа служыць прыкладам для ўсiх рэспублiк былога Савецкага Саюза. Ён асобна адзначыў намаганнi беларускiх уладаў, накiраваныя на развiццё буйнатаварнай вытворчасцi. «Некалi СССР прадставiў свету буйныя гаспадаркi i нас зневажала ўся планета. А потым ўсе дружна сталi пераймаць наш вопыт. I сёння пераважная большасць краiн пераходзiць на сiстэму буйных таварных высокамеханiзаваных гаспадарак. У Беларусi, напэўна, ёсць нямала гаспадарак, якiя могуць сёння быць лепшымi ўзорамi ў дадзенай сферы...» Васiль Старадубцаў дадаў таксама, што, на яго думку, «поспех Беларусi заключаецца ў тым, што на чале дзяржавы стаiць сапраўдны дзяржаўнiк, чалавек, якi ведае вясковую працу, а таксама прайшоў вялiкую палiтычную школу. I ўся каманда, усе вы — гэта сапраўдныя дзяржаўнiкi, якiя служаць свайму народу». Характарызуючы сённяшнi стан спраў у сельскай гаспадарцы Расii, Васiль Старадубцаў сказаў, што тут «не змаглi захаваць магутны патэнцыял, якi быў напрацаваны пры савецкай уладзе». Праўда, зараз прэзiдэнт Уладзiмiр Пуцiн прыкладае намаганнi, каб палепшыць сiтуацыю. Старшыня Аграпрамысловага саюза Расii сказаў таксама, што зараз «фермерская эйфарыя» ў суседняй краiне заканчваецца i кiраўнiкi АПК пачынаюць разумець, што дабiцца добрых вынiкаў можна толькi «праз стварэнне буйных, высокамеханiзаваных гаспадарак». Мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Беларусi Леанiд Русак адзначыў падчас сустрэчы, што адно з самых вялiкiх дасягненняў нашай краiны за апошнiя гады — гэта павелiчэнне iнвестыцый у сельскую гаспадарку i выхад на збор 7 млн тон збожжа ў год. Гаворачы пра фактары, якiя паўплывалi на дасягненне такога ўраджаю, мiнiстр, у прыватнасцi, адзначыў падтрымку валаствараючых гаспадарак, працу навукоўцаў па ўдасканаленню насення, падрыхтоўку кадраў на месцах. У гутарцы з журналiстамi, якая адбылася пасля сустрэчы з расiйскай дэлегацыяй, Леанiд Русак заявiў, што сёння стаiць задача павялiчваць экспарт (перш за ўсё ў Расiю) беларускай мясной i малочнай прадукцыi. Павелiчэнне экспарту павiнна адбывацца ў адпаведнасцi з павелiчэннем аб’ёмаў вытворчасцi. Чакаецца, што кожны год гэтае павелiчэнне будзе складаць 15—20 працэнтаў. «Зараз Расiя iмпартуе 2 млн мясных прадуктаў у год. Летась Беларусь паставiла ў суседнюю краiну 150 тыс. тон мясной прадукцыi. I гэтыя пастаўкi павiнны iсцi па нарастаючай».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мы прыехалi ў Беларусь не як «старэйшыя браты», а як роўныя. Мы прыехалi вучыцца таму, як трэба жыць, працаваць, як вырашаць праблемы дзяржаўнай важн |
|