Прэстыж расце
Iрына ПРЫМАК
Учора ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбыўся «круглы стол» «Беларускi саюз афiцэраў (БСА) на сучасным этапе», прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл Беларусi.
Палкоўнiк запасу, першы намеснiк старшынi БСА Георгiй Атаманаў адзначыў, што ў нашай краiне значна палепшылася становiшча ваеннаслужачых i стаўленне грамадзян да людзей у ваеннай форме: — Армiя па сваiм аўтарытэце зараз знаходзiцца на другiм месцы. Служба зноў становiцца гонарам: прызываецца толькi кожны трэцi з тых, хто можа пайсцi ў армiю. Узброеныя Сiлы сёння — гэта 65 тысяч асабiстага саставу, з якiх 15 тысяч — грамадзянскi персанал. Мадэрнiзуецца ваенная тэхнiка, развiваецца тэрытарыяльная абарона. У параўнаннi з 2001—2005 гадамi колькасць злачынстваў ва Узброеных Сiлах Беларусi зменшылася больш чым у два разы. Георгiй Пятровiч прыгадаў ранейшае:. — У 1994-м у эквiваленце камандзiр узвода атрымлiваў 22 долары, а камандзiр палка — 35. Зараз лiчбы значна выраслi. Дзякуючы рэфармаванню Узброеных Сiл, створаны неабходныя ўмовы для падтрымання абараназдольнасцi краiны i эфектыўнага выкарыстання ў нацыянальных iнтарэсах патэнцыялу i вопыту афiцэрскага саставу. Даведка. Беларускi саюз афiцэраў заснаваны 20 верасня 1992 года. БСА — добраахвотнае аб’яднанне афiцэраў i прапаршчыкаў, якiя служаць цi знаходзяцца ў запасе або адстаўцы. У складзе БСА 21 339 членаў, шэсць абласных арганiзацый, а таксама Мiнская гарадская (яна самая масавая — 4763 чалавекi), 124 раённыя, звыш 300 пярвiчных арганiзацый.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбыўся «круглы стол» «Беларускi саюз афiцэраў (БСА) на сучасным этапе», прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны i Узброеных |
|