Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «у Беларусi створаны ўмовы для мiру i стваральнай працы»
Намаганнямi ўсяго беларускага народа дасягнуты высокiя паказчыкi ў эканамiчным развiццi, забяспечана стабiльнасць сацыяльна-палiтычнага становiшча ў краiне. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекi.
Паводле яго слоў, у гэтым немалая заслуга ваеннаслужачых, супрацоўнiкаў органаў сiстэмы забеспячэння нацыянальнай беспекi. «Яны забяспечылi надзейную абарону Айчыны ад усяго спектра знешнiх i ўнутраных пагроз, стварылi ўмовы для мiру i стваральнай працы», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Ён адзначыў таксама, што мiнулы год завяршыў чарговы пяцiгадовы этап развiцця краiны i прадэманстраваў здольнасць дзяржавы да ўстойлiвага развiцця. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў блiжэйшы перыяд сiлавым i праваахоўным структурам трэба будзе дзейнiчаць у вельмi няпростай сiтуацыi. «Вы ведаеце, якi нацiск аказваецца на Беларусь: ад непрыкрытага шантажу да спроб умяшання ва ўнутраныя справы — з боку Захаду. З боку апазiцыi — ад дробных правакацый да пагроз экстрэмiсцкiх выступленняў», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. «Усведамляючы адсутнасць шанцаў на перамогу законным шляхам, апаненты ўлады са скуры вылузваюцца, каб абвастрыць сiтуацыю ў краiне, расхiстаць асновы дзяржавы i грамадства, ачарнiць нашы духоўныя каштоўнасцi. Таму наша асноўная задача — засцерагчы беларускi народ ад навязвання чужой волi, хлуснi i насiлля», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, у гэтых умовах патрабаваннi да сiлавых i праваахоўных органаў узрастаюць у шмат разоў, на iх ускладаецца асаблiвая адказнасць за забеспячэнне эфектыўнасцi ў рабоце. «У першую чаргу цяпер неабходна ўменне дзейнiчаць на апярэджанне сiтуацыi, прымаць найбольш аптымальныя i дзейсныя рашэннi», — дадаў беларускi лiдар. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што затрачаныя дзяржавай сродкi на забеспячэнне нацыянальнай бяспекi апраўданыя. «За мiнулы час мы вызначылi доўгатэрмiновыя мэты i шляхi iх дасягнення, вылучылi прыярытэты, на практыцы даказалi здольнасць не толькi самастойна развiвацца, але i надзейна абараняць вынiкi працы беларускага народа», — заявiў прэзiдэнт Беларусi. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на другiм Усебеларускiм народным сходзе перад сiлавымi структурамi былi пастаўлены вельмi сур’ёзныя задачы па ўмацаванню суверэнiтэту дзяржавы, абароне канстытуцыйнага ладу, павышэнню абараназдольнасцi i ўзроўню баявой гатоўнасцi Узброеных Сiл, барацьбе са злачыннасцю, забеспячэнню грамадскай беспекi. «Напярэдаднi трэцяга Усебеларускага народнага сходу можна з упэўненасцю сцвярджаць, што гэтыя задачы вырашаюцца», — канстатаваў прэзiдэнт. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намаганнямi ўсяго беларускага народа дасягнуты высокiя паказчыкi ў эканамiчным развiццi, забяспечана стабiльнасць сацыяльна-палiтычнага становiшча ў к
|
|