Камунальнiкi павiнны зарабляць грошы
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Напрыканцы мiнулага года на пасяджэннi Мiнскага аблвыканкама было практычна поўнасцю вызвалена ад займаемых пасад кiраўнiцтва абласнога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Прычынай прыняцця такога даволi жорсткага рашэння стала становiшча ў галiне — больш за палову прадпрыемстваў ЖКГ працавалi са стратамi. Цi ўдалося выправiць становiшча?
Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч, прааналiзаваць праведзеную работу вырашана па вынiках першага квартала. Зараз бягучыя справаздачы аб стане спраў у галiне рэгулярна выносяцца на разгляд падчас пасяджэнняў Мiнаблвыканкама. Як паведамiў Мiкалай Дамашкевiч, сёлета камунальнiкам цэнтральнага рэгiёна напалову зменшана бюджэтнае фiнансаванне. Зроблена гэта для таго, каб павысiць эфектыўнасць працы прадпрыемстваў ЖКГ. «Камунальнiкi павiнны самi зарабляць грошы, шукаць рэзервы для паляпшэння фiнансавых паказчыкаў. Трэба актыўна працаваць i над змяншэннем запазычанасцi жыхароў па аплаце за паслугi», — заўважыў Мiкалай Дамашкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мiнулага года на пасяджэннi Мiнскага аблвыканкама было практычна поўнасцю вызвалена ад займаемых пасад кiраўнiцтва абласнога ўпраўлення жыл |
|