Масквiчы здымалi фiльм у Гомелi
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Дакументальны фiльм пра жыццё ваеннага лётчыка, Героя Расii Вiктара Оськiна быў заказаны тэлерадыёвяшчальнай кампанiяй Саюзнай дзяржавы.
Вiктар служыў у адной з вайсковых часцей, размешчанай у прыгарадзе абласнога цэнтра, i летам 1992 года (аб чым наша газета расказвала тады) здзейснiў гераiчны подзвiг. У час вучэбна-трэнiровачнага палёту яго цяжкi бамбардзiроўшчык выйшаў са строю якраз у той момант, калi пралятаў над адным з жылых кварталаў Гомеля. Разумеючы, чым гэта ўсё можа скончыцца для людзей, Вiктар цаной свайго жыцця адвёў самалёт ад горада. У Гомелi адна з вулiц носiць iмя героя, а жонка i дачка Вiктара засталiся жыць у тым жа прыгарадзе пасля таго, як расiйскiя войскi былi выведзены адтуль. Тэлефiльм мае рабочую назву «Палёт вечнасцi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дакументальны фiльм пра жыццё ваеннага лётчыка, Героя Расii Вiктара Оськiна быў заказаны тэлерадыёвяшчальнай кампанiяй Саюзнай дзяржавы |
|