21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Полацк стане горадам-музеем

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КУЛЬТУРНЫ ЭКСПЕРЫМЕНТ

Тут плануецца стварыць першую ў Беларусi свабодную эканамiчную турыстычную зону.

Днямі ў Полацку адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па сацыяльных пытаннях. Падставай для двухдзённай камандзiроўкi сенатараў у старажытны Полацк стала абмеркаванне правапрымяняльнай практыкi новай рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб музеях i музейным фондзе».

— Жыхары горада ўжо шмат зрабiлi для таго, каб паспяхова выканаць спецыяльную комплексную доўгатэрмiновую праграму развiцця Полацка i гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка, якая была разлiчана на 2000—2005 гады, — расказвае старшыня Полацкага гарвыканкама Уладзiмiр Тачыла. — Гэта праграма была адобрана прэзiдэнтам нашай краiны. Цяпер горад над Заходняй Дзвiной з’яўляецца месцам, куды з задавальненнем прыязджаюць госцi: штогод у Полацку — адной з святыняў хрысцiянства — бывае каля 300 тысяч паломнiкаў i прыкладна столькi ж наведваюць полацкiя музеi.

Апошнiх, якiя ўваходзяць у склад полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка, пакуль што крыху больш за дзесяць. Але ў блiжэйшыя гады iх колькасць павялiчыцца. Трэба аднавiць страчаныя архiтэктурныя дамiнанты, давесцi да сучаснага ўзроўню iнфраструктуру па абслугоўванню турыстаў. Для ўсяго гэтага распрацавана новая спецыяльная праграма, разлiчаная на 2006—2015 гады. З гарадскога бюджэту ў апошнiя гады актыўна фiнансуюцца рамонт фасадаў, сетак вулiчнага асвятлення, капiтальны i бягучы рамонт асфальтавага пакрыцця, рэканструкцыя гарадскiх паркаў, добраўпарадкаванне набярэжнай Заходняй Дзвiны. Паказальна, што iншагароднiя нават спецыяльна купляюць у Полацку кватэры, каб пасля iх прадаць. Зразумела, знойдзецца шмат жадаючых жыць у горадзе, якi так актыўна мяняецца i добраўпарадкоўваецца.

Цяпер мы разам з членамi Савета Рэспублiкi актыўна абмяркоўваем пытанне аб прапанове Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: надаць Полацку — найстаражытнейшаму гораду Беларусi — статуса «горада-музея» як непадзельнага гiсторыка-культурнага цэнтра. Гэта будзе першы падобны эксперымент у Беларусi. У яго рамках неабходна стварыць першую ў краiне свабодную эканамiчную турыстычную зону (!). Ёсць у гэтым накiрунку чаму павучыцца ў адмiнiстрацый гарадоў Суздаль, Ноўгарад, Пскоў i iншых. Гэта значыць дзяржаўныя i камерцыйныя структуры, прадпрымальнiкi i народныя ўмельцы змогуць працаваць на больш выгадных умовах, а на зэканомленыя пры льготным падаткаабкладаннi грошы зрабiць яшчэ больш для ператварэння Полацка ў турыстычную Мекку...

Епiскап Полацкi i Глыбоцкi Феадосiй адзначыў высокую ролю мясцовых органаў улады i ўрада рэспублiкi ў аднаўленнi храмаў полацкай зямлi. На думку епiскапа, iнвестыцыi ў духоўнае развiццё чалавека больш важныя, чым укладанне грошай у развiццё прамысловасцi i г.д. Свяшчэннаслужыцель упэўнены ў тым, што, калi цалкам аднавiць архiтэктурны ансамбль Полацка (а не толькi храмы), горад стане адным з найпрыгажэйшых у Еўропе. Полацк унiкальны, яго архiтэктурна-планiровачнае рашэнне ў свой час было прадумана да дробязяў. Мабыць, толькi Санкт-Пецярбург у гэтым пытаннi можа канкурыраваць з Полацкам. Мясцовая дзятва ў школе вывучае унiкальны прадмет, якi называецца «полацказнаўства», таксама выкладаецца «музейная педагогiка». Добра, што ў нашы днi аднаўляюцца страчаныя храмы. У прыватнасцi, 1,5 года таму быў адноўлены i ўрачыста адкрыты калiсьцi разбураны Свята-Пакроўскi храм, дзе цяпер заўсёды шмат вернiкаў.

Намеснiк мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь Валерый Гедройц падтрымаў iдэю палачан прапанаваць ЮНЕСКО ўключыць помнiкi архiтэктуры Сафiйскi сабор (пабудаваны ў ХI—XVII стагоддзях) i Спаса-Праабражэнскую царкву ХII стагоддзя ў Спiс культурнай спадчыны. Таксама Парламенцкаму сходу Саюза Беларусi i Расii будзе прапанавана фiнансава падтрымаць рэалiзацыю праекта па аднаўленню ў Полацку помнiка героям Айчыннай вайны 1812 года.

Прыняты некалькi месяцаў назад новы Закон «Аб музеях i музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь», на думку намеснiка мiнiстра, цалкам адпавядае патрабаванням часу. Цяпер неабходна прадумаць распрацоўку ўстарэлай нарматыўнай базы, якая выкарыстоўваецца яшчэ з савецкiх часоў. Вельмi важным крокам стане распрацоўка сiстэмы ацэнкi дзяржаўных каштоўнасцяў, якiя захоўваюцца ў музеях. У прыватнасцi, калi на Захадзе цэны, напрыклад, на археалагiчныя знаходкi «фармiруюцца» на аўкцыёнах, у Беларусi такога вопыту няма. Плануецца прапанаваць мясцовым органам улады фiнансаваць закупкi экспанатаў для раённых музеяў (на базе абласных), камп’ютарызацыю фондаў правiнцыйных музеяў.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Полацк—Вiцебск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тут плануецца стварыць першую ў Беларусi свабодную эканамiчную турыстычную зону
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика