21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як зрабiць школьнае адзенне прывабным?

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Санiтарна-гiгiенiчныя патрабаваннi да тканiн, з якiх будзе шыцца школьнае адзенне, павiнны быць зацверджаны да 1 сакавiка. Такi тэрмiн быў вызначаны Каардынацыйным саветам па пытаннях увядзення дзелавага стылю адзення ў агульнаадукацыйных установах, першае пасяджэнне якога адбылося на мiнулым тыднi.

Нечакана высветлiлася, што вызначыць санiтарныя нормы — задача не з лёгкiх. Наўрад цi хто стане спрачацца з тым, што дзiцячае адзенне для штодзённай носкi павiнна мець высокiя эксплутацыйныя i якасныя паказчыкi. Яно павiнна лёгка мыцца, хутка сохнуць i не страчваць пры гэтым свайго таварнага выгляду. Пакамечаныя штаны цi спаднiцы наўрад цi будуць выглядаць прывабна. Але паколькi швейным прадпрыемствам прыйдзецца выбiраць з айчынных тканiн, каб захаваць даступныя цэны, то гэта аўтаматычна звужае выбар для вытворцаў. I гэта цудоўна разумеюць у канцэрне «Беллегпрам».

Але адкладваць далей вырашэнне гэтага пытання ўжо немагчыма: мiнiмальны тэрмiн тэхналагiчнага цыкла вытворчасцi тканiн складае 90 дзён, а адзенне ж яшчэ трэба пашыць. Такiм чынам, ёсць рызыка спазнiцца да новага навучальнага года...

Разам з тым вытворцы сцвярджаюць, што тэхналагiчныя ўмовы для выпуску прадукцыi высокай якасцi ў iх ёсць, але такое адзенне можа аказацца многiм з бацькоў проста не па кiшэнi. Сiтуацыю маглi б выратаваць дзяржаўныя датацыi або для бацькоў, або для прадпрыемстваў вытворчасцi. Каардынацыйны савет мае намер звярнуцца з адпаведнай прапановай у беларускi ўрад. Магчыма, адрасныя датацыi для сем’яў школьнiкаў былi б больш апраўданыя i дазволiлi б папярэдзiць вываз таннага дзiцячага адзення за межы Беларусi...

Закраналася на пасяджэннi таксама i пытанне ўвядзення для школьнага адзення асаблiвай маркiроўкi. Гэта было б вельмi зручна для бацькоў, якiя б, арыентуючыся на маркiроўку, без праблем знаходзiлi ў «моры» тавараў рэкамендаванае Мiнiстэрствам адукацыi адзенне дзелавога стылю для школьнiкаў.

Паводле слоў вядучага iнспектара ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i члена Каардынацыйнага савета Святланы Прастаковай, у сакавiку—красавiку ў абласных цэнтрах будуць арганiзаваныя масавыя паказы ўзораў школьнага адзення для грамадскасцi. У сталiцы паказ адбудзецца 10 сакавiка ў Мiнскiм палацы дзяцей i моладзi. Па iх вынiках будуць адабраныя базавыя мадэлi для хлопчыкаў i дзяўчынак. Якiя гэта будуць мадэлi i якога колеру, нiхто сёння не ведае. На папярэднiм паказе, арганiзаваным для членаў савета, парадавалi многiя мадэлi з прадстаўленых вытворцамi. А ў красавiку будзе сфармiраваны заказ для прадпрыемстваў-вытворцаў...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Санiтарна-гiгiенiчныя патрабаваннi да тканiн, з якiх будзе шыцца школьнае адзенне, павiнны быць зацверджаны да 1 сакавiка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика