21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

НАШ ФАРМАТ

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЛЕПШЫ СЯМЕЙНЫ АЛЬБОМ

У Наваполацку прайшоў конкурс «Лепшы сямейны альбом», арганiзаваны па iнiцыятыве мясцовага гаркама БРСМ. Удзельнiкi, а iх было каля пяцiдзесяцi чалавек, прадэманстравалi журы свае сямейныя «летапiсы», расказалi пра сямейныя традыцыi...

А ў Оршы актывiсты БРСМ правялi спартыўнае свята «Тата, мама, я — спартыўная сям’я», што прайшло ў Доме культуры льнокамбiната. Прафкам гэтага прадпрыемства ва ўсiм дапамагае энтузiястам здаровага ладу жыцця.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

КIНО СУПРАЦЬ ГАНДЛЮ ЛЮДЗЬМI

Беларуская асацыяцыя маладых хрысцiянскiх жанчын сумесна з Кiнавiдэапракатам Мiнгарвыканкама ў кiнатэатры «Перамога» правялі Днi адчыненых дзвярэй Праграмы «Ла Страда» па папярэджанню гандлю людзьмi.

Былі праведзены кансультацыi па пытаннях бяспечнага выезду i знаходжання за мяжой — з нагоды працаўладкавання, заключэння шлюбу цi ўдзелу ў студэнцкiх праграмах; разгадванне тэматычных крыжаванак з уручэннем фiрменных прызоў; паказ вiдэаролiкаў па тэме гандлю людзьмi; прэзентацыя ўзнагароды 2004 года «Вызвалi свой розум» ад «МТВ Еўропа»; выстава малюнкаў «Гандаль людзьмi вачыма дзяцей».

Святлана БАРЫСЕНКА.

«ВЫБАР МАЛАДЫХ»

— такую назву мае акцыя, што праводзiць Вiцебскi абласны камiтэт БРСМ. У гарадах, у тым лiку i ў райцэнтрах рэгiёна, праводзяцца дыспуты, «круглыя сталы», прысвечаныя выбарам у органы дзяржаўнага кiравання, анкетаванне па актуальных праблемах. Таксама моладзь рыхтуе звароты i прапановы ўдзельнiкам трэцяга Усебеларускага сходу.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

«ШКАЛЯР» — ЛЕПШАЯ ВУЗАЎСКАЯ ГАЗЕТА

Конкурс-выстава студэнцкiх малатыражных газет, якi праводзiўся ў рамках «Зiмовай школы журналiстыкi», завяршыўся наступнымi вынiкамi. Лепшай вузаўскай газетай Беларусi прызнана газета Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага унiверсiтэта iмя М. Танка «Шкаляр».

Лепшай факультэцкай газетай ВНУ названа газета «Vita» бiялагiчнага факультэта БДУ. Першае месца за лепшы дызайн атрымала газета студэнцкага саюза БДУ «Зваротная сувязь». А прыз сiмпатый гледачоў дастаўся газеце «Пёры» факультэта журналiстыкi Белдзяржунiверсiтэта.

Першае месца за лепшую публiкацыю патрыятычнай накiраванасцi было прысуджана калектыву газеты «Гродзенскi унiверсiтэт». А ў конкурсе рэдакцыйных плакатаў «За моцную i квiтнеючую Беларусь» перамогу святкаваў калектыў рэдакцыйных газет ВНУ Гродзеншчыны.

Надзея НIКАЛАЕВА.

ПЕРАМОГI Ў СПОРЦЕ — ПОСПЕХI Ў СЛУЖБЕ!

У Гродне закончыўся чэмпiянат Дэпартамента аховы МУС па валейболу. Майстэрства, сiла духу i воля да перамогi вывелi на першае месца каманду Гродзенскага абласнога ўпраўлення аховы, якая ўжо на працягу некалькiх гадоў займае вышэйшую прыступку п’едэстала. Другое месца заняла каманда Мiнскага гарадскога ўпраўлення аховы, а трэцяе — каманда Гомельскага ўпраўлення аховы.

Кiраўнiцтва Гродзенскага абласнога ўпраўлення аховы ў асобе палкоўнiка мiлiцыi Канстанцiна Старавойтава i прадстаўнiк Дэпартамента аховы МУС Рэспублiкi Беларусь падпалкоўнiк мiлiцыi Пётр Грынкевiч пажадалi спартсменам далейшых поспехаў i выказалi надзею, што высокiя спартыўныя вынiкi будуць садзейнiчаць i высокiм дасягненням у прафесiйнай дзейнасцi. Без сумненняў, яны заўсёды спатрэбяцца ў нялёгкай мiлiцэйскай рабоце.

Аляксандра ГРУШЭЎСКАЯ.

МАСКОЎСКI ЭКЗАМЕН — НА «ДЗЕСЯТКУ»

Два залатыя, два сярэбраныя, тры бронзавыя медалi i дзесяць дыпломаў прывезлi з Маскоўскага мiжнароднага салона iнавацый i iнвестыцый прадстаўнiкi Белдзяржунiверсiтэта.

Маскоўскi мiжнародны салон iнавацый i iнвестыцый — найбуйнейшае ў Расii навукова-тэхнiчнае выставачнае мерапрыемства, якое праводзiцца пад патранажам Гандлёва-прамысловай палаты Расiйскай Федэрацыi, пры падтрымцы расiйскага ўрада i ўрада Масквы. Усяго на салоне было прадстаўлена больш за 70 распрацовак БДУ. 16 навукова-тэхнiчных навiнак былi заяўлены ў конкурсе iнавацыйных праектаў, вынаходнiцтваў i распрацовак.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Наваполацку прайшоў конкурс «Лепшы сямейны альбом», арганiзаваны па iнiцыятыве мясцовага гаркама БРСМ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика