Беларускi прыклад
Таццяна ШУПЕНЬКА
Мiнскi трактарны завод падвёў вынiкi работы ў 2005 годзе. Летась прадпрыемствам было выпушчана 42 185 трактароў, што на 7 599 больш, чым у 2004 годзе. Аб’ём вытворчасцi таварнай прадукцыi за гэты перыяд павялiчыўся на 28,3 працэнта i амаль у 3 разы перавысiў запланаваныя аб’ёмы. Доля прадпрыемства на рынку СНД узрасла з 80,8 да 83 працэнтаў.
Сёння завод выпускае больш за 50 мадэляў трактароў для ўсiх вiдаў сельскагаспадарчых работ; тэхнiку для дарожнага будаўнiцтва, для камунальнай i лясной гаспадаркi; шахтавыя машыны i унiверсальныя шасi; сельскагаспадарчыя агрэгаты. Магутнасць тэхнiкi МТЗ можа вагацца ад 8 к.с. у маленькiх двухколавых трактароў для ўласных гаспадарак да машын у 300 к.с. Прадукцыя пад маркай «Беларус» пастаўляецца ў больш як 60 краiн свету. На сустрэчы з буйнымi навукоўцамi, прадстаўнiкамi Расiйскай Акадэмii навук, якая праходзiла на Мiнскiм трактарным заводзе, генеральны дырэктар Аляксандр Пухавой адзначыў: Вынiкi работы ВА «МТЗ» у 2005 г. сведчаць аб своечасовасцi i эфектыўнасцi змяненняў, якiя ўносяцца ў маркетынгавую палiтыку прадпрыемства ў плане пошуку новых рынкаў збыту i максiмальнага выкарыстання iх рэгiянальных асаблiвасцяў для фармiравання стратэгiй продажу. Пазнаёмiўшыся з вытворчай i канструктарскай базай прадпрыемства, глава расiйскай дэлегацыi акадэмiк, вiцэ-прэзiдэнт РАН Генадзь Месяц прызнаўся, што не чакаў убачыць настолькi развiтую, сучасную вытворчасць. Ён выказаў упэўненасць, што вопыт мiнскага завода ў фармiраваннi асартыментнай i збытавой палiтыкi можа i павiнен паслужыць прыкладам для расiйскiх машынабудаўнiчых прадпрыемстваў i аб’ектам вывучэння для эканамiстаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнскi трактарны завод падвёў вынiкi работы ў 2005 годзе. Летась прадпрыемствам было выпушчана 42 185 трактароў, што на 7 599 больш, чым у 2004 годзе
|
|