21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чаму няма бальніцы?

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Карэспандэнт выехаў на месца

У «Звязду» даслаў лiст пенсiянер з в. Галынка Клецкага раёна Леанiд Крыцук, які паскардзiўся, што ў iх няма бальнiцы. «То хай бы прыехаў хто i паглядзеў...» — папрасiў Леанiд Канстанцiнавiч. Газета пасланне пенсiянера надрукавала («Звязда», 14.02.2006 г.) i паслала свайго карэспандэнта разабрацца ў сiтуацыi.

Напачатку прыйшлося сустрэцца з галоўным урачом райбальнiцы Пятром Талайкам, якi i расказаў пра ахову здароў’я ў раёне. Сёння 30-тысячнае насельнiцтва абслугоўваюць 19 ФАПаў, 4 амбулаторыi, 3 участковыя бальнiцы i раённая.

— У нас усё адпавядае сацыяльным стандартам i нават крыху вышэй, а што датычыцца Галынкi, то трэба паехаць туды i на месцы ва ўсё ўнiкнуць, — сказаў Пётр Фёдаравiч.

Па дарозе заехалi ў амбулаторыю на цэнтральнай сядзiбе гаспадаркi «Чырвоная зорка». Такую амбулаторыю можна ўбачыць не часта. Калi тут стаяць iтальянскiя катлы для ацяплення, то што гаварыць пра кабiнеты i медыцынскае абсталяванне — усё на самым высокiм узроўнi. Напэўна, галоўны ўрач не ўтрымаўся, каб не паказаць гэтую амбулаторыю. Хацелася б толькi, каб у нас было больш такiх медыцынскiх устаноў.

А ў Галынкаўскiм сельсавеце нас ужо чакаў Леанiд Крыцук, якi на свае 80 гадоў яшчэ добра выглядае.

— Некалi, пры савецкай уладзе, у нас была бальнiца, то чаму б i цяпер не адкрыць, калi ў Галынцы столькi пенсiянераў, а даехаць да ўчастковай бальнiцы ў Сiняўку няма на чым? — паўтарыў сваю скаргу Леанiд Канстанцiнавiч.

Сапраўды, да 1968 года ў вёсцы была бальнiца на 10 ложкаў, але тады на тэрыторыi Галынкаўскага сельсавета пражывала тры тысячы чалавек, а сёння да мясцовага ФАПа прыпiсаны толькi 852 жыхары. Насельнiцтва зменшылася амаль у чатыры разы i натуральна, што i медабслугоўванне не можа заставацца нязменным. Некалi колькасць жыхароў сельсавета якраз адпавядала сённяшняму сацыяльнаму стандарту, i ўчастковая бальнiца была б i цяпер, калi б не паменела насельнiцтва. Сёння нават для амбулаторыi ў сельсавета не хапае жыхароў, бо патрэбна 1300 чалавек.

Калi не ўлiчваць колькасць насельнiцтва, то ад чаго неабходна адштурхоўвацца пры адкрыццi бальнiцы цi амбулаторыi? Але ж мясцовыя жыхары хочуць мець сваю бальнiцу, i iх можна зразумець, асаблiва старых. Вось i Л. Крыцук паўздыхаў наконт сваёй жонкi. Ёй ужо 82 гады i старой цяжка нават прайсцi па хаце, а хацелася б i ў бальнiцы паляжаць, падлячыцца, але ў такiм узросце дабрацца да Сiняўкi цяжкавата, нават на аўтобусе. Дарэчы, высветлiлася, што на Сiняўку iдуць чатыры аўтобусы ў дзень, а на Клецк — два. I за мiнулы год з Галынкаўскага сельсавета ў райбальнiцы падлячылася 69 хворых, а ў Сiняўцы — 37. Як бачым, даехаць можна, але калi чалавек стары i хворы, то зрабiць гэта цяжкавата. Пенсiянераў у Галынцы 24 працэнты, а па сельсавету — 34. У параўнаннi з iншымi населенымi пунктамi працэнт пенсiянераў тут невысокi.

ФАП у Галынцы даволi прыстойны, летась тут было каля трох тысяч наведванняў. Загадчыца ФАПа Тамара Перапечка, калi неабходна, то i ноччу наведвае хворых. Прыходзiцца ў суседнiя вёскi ездзiць на веласiпедзе i зiмой, але ж людзям часта патрэбна i дапамога ўрача.

— Кожны тыдзень з райбальнiцы выязджае камiсiя, у склад якой уваходзяць урачы рознай спецыялiзацыi. Яны наведваюць чарговы ФАП i на працягу дня прымаюць людзей, — растлумачыў П. Талайка.

Галынкаўскi сельсавет прыпiсаны да Сiняўскай участковай бальнiцы i ўрачы адтуль павiнны наведваць мясцовы ФАП, але ад Новага года, акрамя педыятра, сюды нiхто не прыязджаў.

Вось i паехалi з Галынкi ў Сiняўку, каб паставiць апошнюю кропку, бо той факт, што за паўтара месяца бальнiца не праявiла асаблiвай цiкаўнасцi да Галынкаўскага сельсавета, насцярожыў.

Участковая бальнiца ў Сiняў-цы даволi вялiкая, акрамя 20 кругласутачных ложкаў, тут яшчэ i 20 — дзённага стацыянара. Лечацца ў бальнiцы, галоўным чынам, пенсiянеры, хворыя на сэрца, з радыкулiтам, з праблемамi суставаў, праходзяць рэабiлiтацыю пасля пераломаў i iнш., а вось калi здараецца iнфаркт, iнсульт цi iншае цяжкае захворванне, то чалавека вязуць у раён.

Бальнiца абслугоўвае 5992 чалавекi i пры ёй ёсць начны пункт хуткай дапамогi. Але ў цэлым бальнiца беднаватая, ды i ўнутры сцены на метр адсырэлi — будаўнiкi паклалi на падмурак слабую гiдраiзаляцыю. Ва ўсякiм разе, калi параўнаць з апiсанай вышэй амбулаторыяй, то ўчастковая бальнiца прайграе. Хоць хворыя тут атрымлiваюць усю неабходную дапамогу, бо старым найперш патрэбна ўвага, а калi некага неабходна «пракапаць», прагрэць цi зрабiць масаж, то i праблемы няма, як i з айчыннымi лекамi.

Зазiрнуўшы ў палаты, убачыў, што ёсць i свабодныя ложкi. А пра сiтуацыю ў Галынцы расказаў галоўны ўрач бальнiцы Уладзiмiр Дудук.

— Выйшла накладка, бо ў нас засталiся толькi два ўрачы, а неабходна, каб было чатыры. Пакiнуць жа бальнiцу без урачоў, адправiўшы iх па вёсках, не выходзiць, але пастараемся сiтуацыю выправiць у блiжэйшы час.

— У кожным ФАПе ёсць графiк прыезду ўрачоў i мы стараемся яго прытрымлiвацца, хоць i здараюцца збоi, але на тэрыторыi раёна няма нiводнага чалавека, якому было б адмоўлена ў медыцынскай дапамозе. Ва ўсякiм разе такога выпадку не ведаю, — заявiў на развiтанне Пётр Талайка.

Сiтуацыя ў Галынцы з медабслугоўваннем, на мой погляд, не горшая, чым у iншых населеных пунктах. Ёсць вёскi, адкуль сапраўды выбрацца цяжка, але гэта не значыць, што з медыцынай у нас няма праблем. Яны ёсць i iх трэба вырашаць.

Сымон СВIСТУНОВIЧ,

Клецкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У «Звязду» даслаў лiст пенсiянер з в. Галынка Клецкага раёна Леанiд Крыцук, які паскардзiўся, што ў iх няма бальнiцы. «То хай бы прыехаў хто i паглядз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика