Табу для спартсменаў
Як быць дысквалiфiкаваным без ужывання допiнгу
Калi самы малады ўдзельнiк нашай зборнай скакун з трамплiна Пётр Чаадаеў не прайшоў квалiфiкацыю з-за неадпаведнасцi вагi даўжынi лыж, з’явiлася жаданне даведацца: за якiя яшчэ дзiўныя рэчы спартсмен можа прапусцiць самы галоўны старт чатырохгоддзя ў сваёй кар’еры i страцiць магчымасць заваяваць алiмпiйскi медаль? Выявiлася: нават не абавязкова ўжываць допiнг. Да дысквалiфiкацыi ў скачках з трамплiна прывядзе няправiльны памер лыж. Напрыклад, у брытанкi Чэмi Алькат яны аказалiся на 0,2 мiлiметра вузейшыя, чым патрэбна. Рызыкуе яшчэ i кожны, чые лыжы па даўжынi перавышаюць велiчыню, што атрымлiваецца, калi рост атлета памножыць на 1,46, i нават спартсмен, якi засцягне «маланку» на сваiм камбiнезоне недастаткова (паводле правiлаў касцюмы павiнны шчыльна аблягаць цела). За парушэнне патрабавання герметычнасцi касцюма «засвяцiўся» фiнскi лыжнiк Б’ёрн Кiрхайзэн. Прадстаўнiк лыжнага двухбор’я рызыкуе быць дысквалiфiкаваным, калi ... прынясе свае лыжы на афiцыйную цырымонiю. Удзельнiка эстафеты ў лыжных гонках вызваляць ад спаборнiцтваў, калi ... той вырашыць прабегчы звыш аднаго этапу (нават толькi звар’яцелы актывiст!) цi трапiць на трасу шляхам падману. Шмат каштуе i неасцярожнае слова: на спаборнiцтвах бiятланiстаў у спрынце на 10 кiламетраў амерыканец Джэй Ханiкен цудам пазбегнуў дысквалiфiкацыi з-за выкарыстання пасля пяцi промахаў ненарматыўнай лексiкi. У фрыстайле лепш не выконваць трук, даз-вол на якi не быў атрыманы, цi складанасць якога перавышае элементы, што атлет выконвае на трэнiроўцы. Пад наглядам знаходзяцца i спонсары. Гледачам i спартсменам нельга рэкламаваць на Гульнях прадукцыю, што не мае дачынення да спiса афiцыйных спонсараў. Уважлiвым трэба быць нават, калi п’еш газiроўку цi апранаеш адзенне. Усе нежаданыя лагатыпы лепш заклеiць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як быць дысквалiфiкаваным без ужывання допiнгу |
|