Турнiр узростам у дзесяць гадоў
Iрына ПРЫМАК
Самба Сёння ў сталiчным Палацы спорту пройдзе дзесяты Мiжнародны турнiр па самба «Адкрыты чэмпiянат Беларусi на прызы прэзiдэнта РБ». Удзел у iм возьмуць звыш ста спартсменаў з 17 краiн свету: гэта Грэцыя, Iталiя, Чэхiя, Аўстралiя, Балгарыя, Эстонiя, Латвiя, Лiтва, Малдова, Украiна, Расiя, Беларусь, Казахстан, Азербайджан, Узбекiстан, Сербiя i Чарнагорыя, Грузiя. Паядынкi будуць ацэньваць 50 арбiтраў мiжнароднага класа.Першы турнiр праводзiўся па iнiцыятыве старшынi беларускай федэрацыi самба Уладзiмiра Япрынцава. Ужо ў 2000 годзе спаборнiцтвы (упершыню яны адбылiся ў 1997-м) уключылi ў мiжнародны каляндар i прысвоiлi iм вышэйшы клас «А». За дзесяць гадоў iснавання турнiр мае свае рэкорды. Напрыклад, пяць разоў пераможцам станавiўся прызёр чэмпiянатаў Еўропы i свету беларус Юрый Сенажацкi. Мацнейшымi самбiстамi прызнавалiся i нашы дзюдаiсты Юрый Рыбак i Андрэй Казусёнак. Дарэчы, уваход на турнiр бясплатны. Спаборнiцтвы пачынаюцца а 9-й гадзiне, фiналы — у 17.30. Сярод гледачоў разыгрываюцца прызы. Таксама запланавана музычна-забаўляльная праграма з удзелам «зорак» беларускай эстрады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў сталiчным Палацы спорту пройдзе дзесяты Мiжнародны турнiр па самба «Адкрыты чэмпiянат Беларусi на прызы прэзiдэнта РБ» |
|