21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для таго, каб толькi насiць форму, розуму не трэба...

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ДОЎНАР

У мiнулыя выхадныя на базе адпачынку «Дружба» адбылося другое фiзкультурна-спартыўнае свята кiруючых работнiкаў РУП «Белпошта». Удзельнiчалi ў iм дзесяць каманд: само сабой — апарата рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства i ўсiх яго абласных фiлiялаў, вытворчасцi «Мiнская пошта», аўтатранспартнага прадпрыемства, вузла спецсувязi. Узначальвалi каманды, як правiла, першыя кiраўнiкi або галоўныя iнжынеры. Апроч iх гонар прадпрыемстваў адстойвалi старшынi прафкамаў, начальнiкi аддзелаў эканомiкi, галоўныя бухгалтары. Iншымi словамi, вельмi адказныя, занятыя людзi.

Але, як здавалася б, i слушнае тут «Навошта вам гэта трэба?», не прагучала. Ну, па-першае, таму, што вакол быў сонцам залiты бялюткi лес, гучала музыка, iшлi апошнiя прыгатаваннi — людзi, якiх усе так прывыклi бачыць у строгiх касцюмах, не менш упэўнена адчувалi сябе ў спартыўных. Прычым, адметных: «Белпошта» «Брэсцкi фiлiял», — красавалася на адных спiнах, кароткае «Магiлёў» на другiх, каманда ж гродненцаў i наогул «касiла» пад касманаўтаў...

Але ж не дарэмна ў народзе кажуць, што для таго, каб насiць форму, многа розуму не трэба. Каб трымаць...

Забягаючы наперад скажам, што ў лыжнай эстафеце, спаборнiцтвах па настольным тэнiсе i бiльярду роўных не было камандзе вiцяблян. «Iм прасцей, — прызнавалi на старце канкурэнты, — вунь якi ў iх старшыня прафкама. Са спортам i сам заўсёды на ты, i другiх прымушае».

Зрэшты, тое, каб Валерый Фiлiпцоў некага прымушаў — не адчувалася, а вось тое, што павесцi за сабой можа (прычым, не толькi «радавых»...) бачна здалёк. Першынство па бiльярду (цi не з яго рукi?..) заваяваў дырэктар фiлiяла Мiкалай Смунёў; сам Валерый Вiктаравiч быў першым у спаборнiцтвах па настольнаму тэнiсе.

Годна адстойвалi гонар каманд i iншыя кiраўнiкi. Упэўнена, прыгожа фiнiшавалi дырэктары Мiнскага фiлiяла Юрый Комар i Брэсцкага — Генадзь Цiтоў... «Вылажыўся» на дыстанцыi, але ж забяспечыў сваiм ганаровае другое месца дырэктар Магiлёўскага фiлiяла Генадзь Кушняроў.

Аднак, трэба зазначыць, што мужчынам — хоць на лыжнi, хоць у iншых спаборнiцтвах — было прасцей. Жанчынам (а тым больш не ў 20...) — куды складаней. I тым не менш — нi адна з iх не сышла з дыстанцыi...

— Мы загадзя рыхтавалiся да гэтага свята. Ледзь не штодзень — пасля работы — на лыжы. Гэта так «зацягвае»! — прызналася старшыня адзiнага прафсаюзнага камiтэта Брэсцкага фiлiяла Вера Сакалюк. — Нават шкада, што снегу хутка не будзе.

Але ж рыхтавалiся каманды не толькi да спартыўных спаборнiцтваў. Магiляўчане, прынамсi, перамаглi ў конкурсе самадзейнасцi. Спецыяльным прызам «За арыгiнальнасць» быў адзначаны i галоўны iнжынер Гомельскага фiлiяла Юрый Дзервянёў.

Iншымi словамi, лiчы, як на сапраўдных Алiмпiйскiх гульнях былi тут i «бiтвы» за лiдарства, i пад’ёмы-падзеннi, i спрэчкi, падазрэннi ў прыняццi допiнгу, былi... свае «цёмныя конi»: самы малы па колькасцi працуючых вузел спецсувязi заваяваў, прызавое месца ў лыжнай эстафеце, другое — па бiльярду i настольным тэнiсе... У вынiку — агульнае трэцяе. На другiм — каманда Магiлёўскага фiлiяла, на першым, як, дарэчы, i летась — Вiцебскага.

— Такое вось спартыўнае свята мы праводзiм ужо ў другi раз, — зазначыла генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Аляксандра Чарняк. I, упэўнена, не апошнi. Кiраўнiкi прадпрыемстваў павiнны падтрымлiваць здаровы лад жыцця, павiнны быць у добрай фiзiчнай форме. Тады i падначаленым нiчога не застанецца, як браць з iх прыклад. Да таго ж — гэта магчымасць добрых нефармальных зносiнаў, цiкавага адпачынку, рэалiзацыi лепшых чалавечых якасцяў... На прадпрыемстве ў нас пастаянна праводзяцца конкурсы прафесiйнага майстэрства i мастацкай самадзейнасцi, круглагадовая спартакiяда. Зараз нараджаецца, я думаю, традыцыйная зiмняя... Для кiраўнiкоў. А чым больш традыцый, тым лепш. Цi не так?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулыя выхадныя на базе адпачынку «Дружба» адбылося другое фiзкультурна-спартыўнае свята кiруючых работнiкаў РУП «Белпошта»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика