21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

POST factum

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ТРЫ ФАКТАРЫ, ШТО ЎПЛЫВАЮЦЬ НА ПРАЦЯГЛАСЦЬ ЖЫЦЦЯ

Вучоныя ў якасцi галоўных вызначаюць прынамсi тры крытэрыi, якiя ўплываюць на працягласць жыцця: спадчыннасць (да 20 працэнтаў), лад жыцця (55) i экалагiчныя фактары (20).

Аднак цяпер вучоныя прыйшлi да высновы, што разумныя людзi жывуць даўжэй i менш хварэюць. Смяротнасць людзей з высокiм узроўнем адукацыi ў чатыры разы нiжэй, чым у малаадукаваных. Аказваецца, мозг без нагрузкi старэе значна хутчэй. Ужо даўно вядзецца гаворка аб стане здароўя розных людзей у сувязі ў з iх прыналежнасцю да розных сацыяльных груп i рознiцай у стане дабрабыту. Брытанскiя вучоныя папоўнiлi гэту канцэпцыю новымi дадзенымi. Аказваецца, узровень iнтэлекту таксама ўплывае на стан здароўя людзей.

Брытанскiя навукоўцы прасачылi за станам здароўя 1350 мужчын i жанчын. Iх хвалявала такое пытанне: цi ўплывае ўзровень IQ на здароўе i працягласць жыцця. Для гэтага з 1987 года на працягу 17 гадоў ацэньваўся стан здароўя пэўнай колькасцi людзей старэй за 55 гадоў. Тыя з iх, хто быў матэрыяльна забяспечаны горш, часцей хварэлi i памiралi.

Iнтэлект вызначае паводзiны людзей, якiя часта з’яўляюцца прычынай розных захворванняў. Нарыклад, людзi з высокiм узроўнем IQ часцей кiдалi курыць, чым тыя, у каго разумовыя здольнасцi былi нiжэй сярэдняга. Аб гэтым пiша лонданская газета «Таймс».

ШЫМПАНЗЭ «ЗАСТУКАЛI» З НАБОРАМ IНСТРУМЕНТАЎ

У час экспедыцыi ў Конга брытанскiм вучоным удалося зрабiць неверагоднае адкрыццё. Яны знялi на плёнку шымпанзэ, якi выкарыстоўваў цэлы арсенал дапаможных iнструментаў.

На вiдэазапiсе паказана, як малпа нагой запiхвала тоўстую палку ў тэрмiтнiк, нагадваючы сваiмi дзеяннямi чалавека, якi капае бульбу ў агародзе. А затым, разварушыўшы гняздо, жывёлiна бярэцца за другi iнструмент — тонкую галiнку — устаўляе яе ў адтулiну, каб дастаць насякомых. Заўважым, што раней вучонымi ўжо фiксавалiся выпадкi выкарыстання малпамi камянёў для расколвання арэхаў, а таксама палачак для лоўлi мураўёў.

Унiкальнасць жа гэтага прэцэдэнта ў тым, што шымпанзэ ўпершыню выкарысталi для дасягнення сваёй мэты не адзiн, а цэлы набор iнструментаў. Вучоны Эндру Вiтэн з унiверсiтэта Св. Эндруса ў Шатландыi заўважыў, што лоўля тэрмiтаў шырока распаўсюджана ў многiх групах шымпанзэ, аднак у гэтым выпадку выкарыстоўвалася цалкам унiкальная для жывёл тэхнiка, якой, вiдавочна, яны навучылiся, зусiм нядаўна.

Дзеяннi чалавекападобных шымпанзэ з’яўляюцца адным з прыкладаў таго, што вучоныя называюць «культурай жывёл». У дадзеным выпадку пад гэтым тэрмiнам трэба разумець паводзiны, якiм жывёлiны вучацца ўнутры групы i якiя перадаюцца затым з пакалення ў пакаленне ў працэсе сумеснай дзейнасцi.

СЫРАЯ ГАРОДНIНА ВЫРАТУЕ АД РАКА ПАДСТРАЎНIКАВАЙ ЗАЛОЗЫ

Людзi ўжо даўно звыклiся з тым, што зараз справiцца з ракам пакуль практычна немагчыма. Але што рабiць, калi iснуе схiльнасць да гэтага страшнага захворвання, але яно яшчэ не наступiла?

З пастаяннай рэгулярнасцю спецыялiсты паведамляюць нам усё новыя спосабы прафiлактыкi гэтай хваробы. Вучоныя не спыняюцца на дасягнутым i пастаянна шукаюць спосабы, каб не дазволiць раку пачаць развiвацца ў пакуль яшчэ здаровым арганiзме. Камусьцi яны могуць выратаваць жыццё.

Спецыялiсты з Калiфарнiйскага унiверсiтэта ў Сан-Францыска прыйшлi да высновы, што ўжыванне сырой зялёнай i жоўтай гароднiны штодзень можа зменшыць рызыку захворвання на рак падстраўнiкавай залозы ў два разы.

Як паказала даследаванне, у спiсе найбольш карыснай у гэтым сэнсе гароднiны апынулiся зялёная цыбуля, часнок, морква, салодкая кукуруза, салаты. А вось таматы абараняюць менш эфектыўна. Не трэба забываць i пра садавiну, хоць яе вартасць як абаронцы ад раку не надта iстотная.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучоныя ў якасцi галоўных вызначаюць прынамсi тры крытэрыi, якiя ўплываюць на працягласць жыцця: спадчыннасць (да 20 працэнтаў), лад жыцця (55) i экал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика