Бурачны сок для нырак
Шаноўная рэдакцыя, на старонках газеты вы змяшчалi серыю публiкацый з рэцэптамi прафесара народнай медыцыны Iосiфа Кiсялёва. Калi ласка, напiшыце, як ён раiць лячыць хваробы нырак.
г. Паставы. ... Пры захворваннях нырак i нырачных лаханак прафесар Кiсялёў прапануе наступныя спосабы. 1. Баклажаны — у любым выглядзе i без абмежаванняў — прымяняюць у лячэбным харчаваннi, як сродак, якi панiжае ўтрыманне халестэрыну ў крывi, на сценках сасудаў i ў нырках, а таксама як сродак, якi павялiчвае вывядзенне з арганiзма з мачой соляў мачавой кiслаты. 2. 2—3 сталовыя лыжкi маладога (клейкага) лiсця бярозы залiць паловай шклянкi кiпеню, настояць 2 гадзiны, працадзiць. Пiць (можна з мёдам па густу) па палове шклянкi цёплага настою 3—5 разоў на дзень да яды. 3. 2—3 чайныя лыжкi пялёсткаў васiлька сiняга залiць 2 шклянкамi кiпеню, настояць 1—2 гадзiны, працадзiць. Пiць (можна з мёдам па густу) па палове шклянкi цёплага настою 3—4 разы на дзень да яды. 4. 2—3 сталовыя лыжкi горца птушынага (спарышу) залiць паловай лiтра кiпеню, настояць 2—3 гадзiны, пiць (можна з мёдам па густу) па 1/2—2/3 шклянкi цёплага настою 3—4 разы на дзень да яды. 5. 1/2—1 сталовую лыжку нырачнага чаю (рус. — ортосифона) залiць 2 шклянкамi кiпеню, настояць 2 гадзiны, пiць па палове шклянкi цёплага настою 3—4 разы на дзень. 6. Рэкамендавана прымаць сок чырвоных (сталовых) буракоў па 2/3—1 шклянцы 3—4 разы на дзень, лепш да яды. 7. 3 сталовыя лыжкi ясноткi белай залiць 3 шклянкамi кiпеню, настояць 2 гадзiны, працадзiць. Пiць (можна з мёдам па густу) па 2/3—1 шклянцы цёплага настою 3—4 разы на дзень да яды. Перад пачаткам лячэння лепш пракансультавацца ў спецыялiста.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шаноўная рэдакцыя, на старонках газеты вы змяшчалi серыю публiкацый з рэцэптамi прафесара народнай медыцыны Iосiфа Кiсялёва. Калi ласка, напiшыце, як |
|