На ААТ «Хiмвалакно» — буйныя iнвестыцыйныя праекты
Алена КАЗЛОВА
Старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура сустрэўся з калектывам ААТ «Хiмвалакно». Гэта буйнейшнае прадпрыемства ў Магiлёўскай вобласцi, сёння там працуе больш за 13 тысяч чалавек.
Кiраўнiк вобласцi расказаў працаўнiкам «Магiлёўхiмвалакна» пра вынiкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёну за мiнулую пяцiгодку i пра планы на будучыню. Ранейшыя планы выкананыя, i новая задача, якую ставiць улада, — у наступныя пяць гадоў выйсцi па ўсiх паказчыках на сярэднерэспублiканскi ўзровень. Чакаецца, што ў лепшы бок будзе мяняцца сiтуацыя на ААТ «Хiмвалакно», дзе цяпер ажыццяўляюцца буйныя iнвестыцыйныя праекты. Сёлета на рэканструкцыю i мадэрнiзацыю асноўных вытворчасцяў, арганiзацыю выпуску новай канкурэнтаздольнай прадукцыi будзе выдаткавана больш за 100 мiльярдаў рублёў. Работнiкi прадпрыемства цiкавiлiся планамi абласной улады на будаўнiцтва жылля, як будзе рабiцца добраўпарадкаванне прыгарадаў Магiлёва i якiм чынам можна вырашыць праблему газiфiкацыi прыватнага сектара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура сустрэўся з калектывам ААТ «Хiмвалакно». Гэта буйнейшнае прадпрыемства ў Магiлёўскай вобласцi, сёння т
|
|