Уладзiмiр ДЗЯЛЕНДЗIК, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ, дэлегат III Усебеларускаг«Беларусь iдзе па правiльнаму шляху. I ў гэтым крыецца яе эканамiчны поспех» Карэспандэнт «Звязды» напярэдаднi важнай палiтычнай падзеi сустрэўся з Уладзiмiрам Дзялендзiкам. — Уладзiмiр Вiктаравiч, з пазiцыi дэлегата III Усебеларускага сходу як вам бачыцца эфектыўнасць работы на гэтым форуме яго ўдзельнiкаў у кантэксце вырашэння шматлiкiх пытанняў? Прычым, больш не палiтычнага, а эканамiчнага характару? — Зараз дакладна я не магу сказаць, як i ў якiм храналагiчным парадку будуць вырашацца тыя цi iншыя пытаннi i з якiм каэфiцыентам карыснага дзеяння. Аднак дакладна магу сцвярджаць, што цяперашнi сход, як i папярэднiя, — гэта важнае мерапрыемства дзяржаўнага маштабу, на якiм будуць акрэслены вынiкi работы кожнага сектара эканомiкi, падняты праблемы i пытаннi па найбольш балючых пытаннях, якiя спадарожнiчаюць сёння кiраўнiкам прадпрыемстваў i арганiзацый, раёнаў цi абласцей. Магчыма, што на iх вырашэнне спатрэбiцца i пэўная карэкцiроўка айчыннага заканадаўства. Паўтаруся, што спрагназаваць ход думак дэлегатаў сходу не бяруся, аднак тое, што эфект ад яго правядзення будзе вялiзарны, не сумняваюся. — За некалькi дзён лепшым давераным асобам рэальна асiлiць усю павестку гэтага мерапрыемства з прыданнем у сваiх выступленнях аналiтычных высноў? — Вы ж ведаеце, што кампанii па абранню кандыдатаў на сход быў дадзены старт не сёння i не ўчора. Таму новаспечаным дэлегатам, мяркую, хапiла часу, каб абмеркаваць найбольш «гарачыя» праблемы ў кулуарах з далейшым вынясеннем асноўных пазiцый на III Усебеларускiм сходзе. — Уладзiмiр Вiктаравiч, як дэпутату Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ад Мiнскага раёна, якiя пытаннi хацелася б закрануць на важным палiтычным форуме? — Пачну з таго, што многiя праблемы ў эканомiцы прысталiчнага рэгiёну, дзе я выбiраўся ў народныя дэпутаты i дэлегатам цяперашняга сходу, кiраўнiцтва Мiнскага раёна стараецца вырашаць аператыўна, не чакаючы ўказу зверху. Не прымiце за выхваленне, але дазволю нагадаць, што ў гэтым ёсць пэўная заслуга прадпрыемства «Дарыда», першым заснавальнiкам якога з’яўляюся, i мая асабiстая заслуга ўжо ў статусе парламентарыя. Увогуле, у нашым раёне праблемы, вiдаць, такiя, як i ўсюды: неабходнасць павелiчэння аграгарадкоў, рамонт дарог, падвядзенне прыроднага газу да некаторых населеных пунктаў. Праўда, усё гэта будзе зроблена, калi адбудзецца на належным узроўнi рэфармаванне аграпрамысловага комплексу. Адна з праблем лакальнага маштабу — павелiчэнне штату пасялковых саветаў. Напрыклад, такая праблема востра стаiць у адносiнах да пасёлка Гатава. Ёсць яшчэ Мачулiшчы, Бараўляны, Калодзiшчы... — Больш канкрэтна пра тое, што ўжо зроблена намаганнямi дэпутата Дзялендзiка i Мiнскага райвыканкама... — Калi ласка. Дзякуючы плённаму сумеснаму ўзаемадзеянню завершана будаўнiцтва сучаснай палiклiнiкi ў тых жа Калодзiшчах, у вёсцы Азярцо будуецца новая школа. У Ратамку правялі газ. На сёння прыведзены ў належны выгляд Дамы культуры ў пасёлках Сеннiца, Мачулiшчы, Крупiца, Малая Слабада, Кунцаўшчына. Аматары футбола ведаюць, што ў Кунцаўшчыне ўжо каторы год дзейнiчае футбольны стадыён, якi прыняты Саюзам Еўрапейскiх футбольных асацыяцый (УЕФА) i на якiм праводзiлiся i будуць праводзiцца мiжнародныя матчы. Дарэчы, гэтая спартыўная арэна, якая з’яўляецца базавай для футбольнай каманды «Дарыда», пабудавана за кошт сродкаў фiрмы «Дарыда», што трымае на сваiм балансе цэлы клуб i ўсю iнфраструктуру... — Заснаваўшы прадпрыемства «Дарыда», якое цяпер займае лiдзiруючыя пазiцыi на беларускiм рынку па выпуску мiнеральнай i газiраванай вады, а таксама газiраваных напiткаў, паспяхова прайшлi шлях прадпрымальнiка i эканамiчна-фiнансавую школу. Вы ўжо другi тэрмiн паспяхова працуеце ў дэпутацкiм корпусе краiны, адпаведна, у пэўнай ступенi можна лiчыць палiтыкам. Пасада Старшынi Праўлення ФК «Дарыда» гаворыць аб вашых спартыўных схiльнасцях i амбiцыях. Спадар Дзялендзiк — пастаянны спадарожнiк у плане аказання матэрыяльнай дапамогi хлебаробам падчас пасяўной i ўборачных кампанiй раёна, дзiцячаму дому ў Ждановiчах, ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны, воiнам-афганцам... Цi не абцяжарвае вас штодзень ноша палiтыка, прадпрымальнiка-эканамiста, спартыўнага дзеяча, мецэната. На ўсiх жа не разарвешся?.. — Вы маеце рацыю, на ўсе франты паспець нельга. Але ж я стараюся кожны свой працоўны дзень распланаваць так, каб паспець усюды, а галоўнае — дапамагчы людзям, якiм неабходна гэтая дапамога. Вiдаць, што гэта мой крыж — несцi па жыццi добрае, унiкаць ва ўсе справы, дзе я магу аказаць дапамогу сваiм выбаршчыкам, сваёй краiне. Прызнаюся, што ў пэўнай ступенi прыкладам ў сумяшчэннi многiх спраў у адной асобе для мяне лiчыцца кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Ён бярэцца за многiя справы i практычна ўсе iх рэалiзуе са стопрацэнтным вынiкам. — Трэба меркаваць, што сiмпатыi да прэзiдэнта краiны — гэта не проста камплiмент у яго адрас, а нешта большае?.. — Безумоўна. Такая ацэнка на старонках вашай газеты — гэта не тактычны ход з карысцю для сябе, каб засведчыць сваю павагу перад кiраўнiком дзяржавы. Зусiм не. Я проста па-добраму зайздрошчу яго працаздольнасцi, гатоўнасцi на любыя справы... — З пазiцыi прадпрымальнiка ў вас нiколi не было прапаноў да Аляксандра Лукашэнкi з мэтай адладжвання сiстэмы бiзнэсу ў нашай краiне, прыцягнення iнвестыцый? — Зразумеў ваш намёк. Скажу шчыра, што не ўсё адразу гладка атрымлiваецца ў любой справе, у тым лiку i ў асяроддзi айчыннага прадпрымальнiцтва. Праўда, з цягам часу карэкцiруюцца законы, мудрэйшымi становяцца людзi, якiя кiруюць краiнай. Зараз я ўпэўнены, што бiзнэс у Беларусi пры вялiкiм жаданнi можна паспяхова весцi. Хто-нiхто можа сказаць пра неймаверны падатковы цяжар. Згодзен, хоць упэўнены, што гэтае пытанне ў рэшце рэшт будзе адрэгулявана i мы прымем нешта накшталт расiйскага варыянта, калi будзе адна падатковая шкала для ўсiх. Але ж, паважаныя бiзнэсмены, хто б нi быў прэзiдэнтам, усё роўна нiхто вас ад падаткаў не вызвалiць. Iнакш сама прадпрымальнiцкая дзейнасць страцiць сэнс для краiны, дзе вы жывяце i працуеце. Мяркую, што аператыўнасцi i эфектыўнасцi ў рэгуляваннi вострых пытанняў прыдало б увядзенне пасады памочнiка прэзiдэнта краiны па пытаннях бiзнэсу i iнвестыцый. Я не магу ўказваць кiраўнiку дзяржавы на прыняцце такога рашэння, тым больш што ў нас ёсць Савет прадпрымальнiкаў пры прэзiдэнце краiны, але ж у якасцi парады мая прапанова можа мець права на жыццё. — Уладзiмiр Вiктаравiч, ваша ўпэўненасць у хуткiм «пацяпленнi» атмасферы прадпрымальнiцтва ў нашай краiне самым станоўчым чынам можа паўплываць на актыўнасць прадстаўнiкоў айчыннага бiзнэсу?.. — Гэта было б вельмi дарэчы. Тым больш цяпер, зноў жа не для сваёй карысцi, бо я забяспечаны чалавек, якому не патрэбна лабiраваць чыiсьцi iнтарэсы, я звярнуўся да вядучых прадпрымальнiкаў Мiнскага раёна i г. Мiнска з прапановай падтрымаць на прэзiдэнцкiх выбарах дзеючага кiраўнiка дзяржавы. Прынамсi, абсалютная большасць з iх адклiкнулiся на маю задумку i без ваганняў аддалi свае подпiсы. Дадам, што я зрабiў гэта свядома, нi ў якiм разе не трымаючы за пазухай нiчога дрэннага супраць iншых кандыдатаў, якiя балацiруюцца на вышэйшы дзяржаўны пост. Кожны мае права быць выбраным беларускiм народам. — Трэба меркаваць, што выбаршчыкi акругi дэпутата Дзялендзiка таксама вырашылi, за каго будуць галасаваць 19 сакавiка 2006 года? — Я не ведаю, як ўсё будзе ў гэты дзень праходзiць i не збiраюся на кожным кроку крычаць, каб галасавалі за Лукашэнку, а не за Казулiна цi Мiлiнкевiча. Зусiм не, хоць, як я ўжо адзначыў, у мяне ёсць свой погляд на рэчы, i я цудоўна ведаю, хто можа зрабiць краiну квiтнеючай i эканамiчна незалежнай. — Уладзiмiр Вiктаравiч, калi не браць да ўвагi выбарчы фактар, дагэтуль Беларусь iшла тым маршрутам, якi нам патрэбны? — Несумненна, што Беларусь выбрала правiльны для сябе шлях, i ў гэтым яе эканамiчны поспех. Для таго, каб у гэтым упэўнiцца, дастаткова кiнуць погляд на геаграфiчную карту свету i паглядзець, чаго дасягнулi былыя краiны Саюза за паўтара дзесятка гадоў самастойнасцi. Тады неабходнасць у каментарыi эканамiчнай незалежнасцi краiны iмгненна адпадзе. Гутарыў Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзiмiр ДЗЯЛЕНДЗIК, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ, дэлегат III Усебеларускаг «Беларусь iдзе па правiльнаму шляху. I ў гэтым крыецца яе эканамiчны поспех»
|
|