Старасць будзе дагледжанай
У вёсцы Тарчылава Аршанскага раёна адкрыўся дом- iнтэрнат для састарэлых. Афiцыйна ён называецца аддзяленнем ад тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Асаблiвасць гэтага дома ў тым, што ён невялiкi, усяго на 28 месцаў. I яшчэ ў тым, што не так даўно ў гэтым будынку быў дзiцячы садок.
Асноўны кантынгент жыхароў дома ў Тарчылаве — гэта пакаленне, якое спазнала вайну ў юнацтве i наладжвала пасляваеннае жыццё ў вёсках i гарадах. Сярод першых жыхароў дома-iнтэрната — Надзея Жаўранкава з вёскi Зубава. Яна больш за iншыя рэчы беражэ сваю працоўную кнiжку. У кнiжцы пазначаны падзякi за добрую працу ў калгасе. Пасля вайны як пайшла працаваць у калгас даяркай, так i прарабiла да пенсii на адным месцы. Тут i Вольга Бежалева з Копысi, ветэран вайны i працы, Вера Ступакова з Краснапольцаў, якая ў гады вайны спазнала, што такое няволя, як вязень на тэрыторыi Германii. У старасцi ўсе яны засталiся адзiнокiмi, бо родныя i блiзкiя людзi памерлi. Дом-iнтэрнат узначальвае Васiль Дуброўскi. Ён расказаў, што абслуговы персанал падабраны з жанчын старэйшага ўзросту, спагадлiвых i вытрыманых. Дом размешчаны ў садзе. Вясной тут будзе прыгожа. Загадчык дома плануе вясной пабудаваць лазню, зрабiць вакол кветнiкi. Такiм чынам, старасць будзе дагледжанай. Вольга ШУТАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Тарчылава Аршанскага раёна адкрыўся дом- iнтэрнат для састарэлых
|
|