Больш за 100 працэнтаў
Сяргей ГРЫБ
Летась узровень збiральнасцi ўзносаў сацыяльнага страхавання перавысiў адзнаку ў 100 працэнтаў. Прычым, паводле слоў кiраўнiка Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Людмiлы Бачыла, гэта стала вынiкам своечасовага паступлення бягучых плацяжоў, а таксама пагашэння запазычанасцi за папярэднiя гады.
Як адзначыла Людмiла Бачыла, калi на працягу 2001—2003 гадоў у Беларусi назiралася павышэнне пратэрмiнаванай запазычанасцi па страхавых узносах, то затым пачалося яе паступовае скарачэнне. У прыватнасцi, за пазамiнулы i мiнулы гады яна зменшылася на 38,4 млрд, а за сёлетнi студзень — яшчэ амаль на 3 млрд рублёў. Не менш адметна, што ў агульнай структуры даўгоў стала знiжацца доля прадпрыемстваў сельскай гаспадаркi — у 2005 годзе яна склала 80,9 працэнта. У мiнулым годзе бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва аказаўся выкананым з прафiцытам. Пры гэтым яго расходная частка склала 6911,1 млрд рублёў, з якiх каля 81 працэнта было накiравана на фiнансаванне пенсiй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась узровень збiральнасцi ўзносаў сацыяльнага страхавання перавысiў адзнаку ў 100 працэнтаў
|
|