Што вiнен, аддаць павiненРЭЗАНАНС Прачытаў у вашай газеце карэспандэнцыю «I пакiнулi ФАП у жывых» (15 лютага г.г.) i па-добраму пазайздросцiў жыхарам вёскi Кудзiнавiчы Капыльскага раёна, кiраўнiцтва якога прыняло рашэнне не зачыняць Кудзiнавiцкi ФАП i iншыя пункты ў аддаленых вёсках. Пазайздросцiў i — засмуцiўся. Адразу згадаў зусiм адваротны факт.Я часта бываю ў вёсцы, наведваю сваю састарэлую мацi. У час адной з такiх паездак даведаўся, што жыхарам в. Белае Лагойскага раёна i iншых навакольных вёсак, якiя адносяцца да аграпрамысловага комплексу «Палосы», не пашанцавала: некалькi месяцаў таму Бялянскi фельчарска-акушэрскi пункт быў зачынены, i, як падаецца, назаўсёды. Цяжка ў гэтым выпадку шукаць апраўдання ў нейкiх сацыяльных стандартах i нарматывах, згодна з якiмi ФАП павiнен абслугоўваць паўтысячы жыхароў. Для старых i нямоглых людзей гэта лiчба — не доказ i не апраўданне. Старэчыя хваробы не могуць сцiшвацца цi прападаць ад таго, што iх няма дзе i няма каму лячыць. Чалавеку можа стаць дрэнна ў любую хвiлiну, i ён застанецца сам-насам са сваёю нямогласцю: нi памераць цiск, нi паставiць гарчычнiкi, нi ўкол зрабiць. Блiжэйшая медыцынская ўстанова — Плешчанiцкая бальнiца, якая знаходзiцца амаль за 20 кiламетраў. Старому чалавеку цяжка дайсцi ў суседнюю вёску на прыпынак, а ўжо даехаць, пастаяць цi праседзець у неймаверных чэргах да ўрача — i наогул цяжкае выпрабаванне. Ад iмя жыхароў вёсак Белае, Пятролiна, Траянец, Заполле, Цiхонавiчы, Асiнцы, Старыя i звяртаюся да кiраўнiцтва Лагойскага раёна з просьбай аб аднаўленнi дзейнасцi Бялянскага ФАПа. Грэх жа не думаць, не клапацiцца пра нашых дзядуль i бабуль, пра нашых матуль, нашых родных i блiзкiх, грэх забываць, што мы родам з вёсак i што мы ў вечным неаплатным даўгу перад чалавекам працы. З павагай В.А. МАКСIМОВIЧ, в.а. дырэктара Iнстытута лiтаратуры НАН Беларусi, доктар фiлалагiчных навук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прачытаў у вашай газеце карэспандэнцыю «I пакiнулi ФАП у жывых» (15 лютага г.г.) i па-добраму пазайздросцiў жыхарам вёскi Кудзiнавiчы Капыльскага раён
|
|