Пасажырам — максiмальны камфорт
Сяргей РАСОЛЬКА
За мiнулы год для абнаўлення парку аўтобусаў, якi ажыццяўляе перавозкi жыхароў у сельскай мясцовасцi, было набыта 423 аўтобусы. Абнаўленне склала больш за 12 працэнтаў пры нарматыўным паказчыку ў 10 працэнтаў. На працягу гэтага года, працягваючы работу па павышэнню ўзроўню культуры транспартнага абслугоўвання насельнiцтва, плануецца набыць 930 новых аўтобусаў. У прыватнасцi, з пачатку года ўжо было набыта 33 аўтобусы.
Акрамя замены рухомага саставу, транспартнiкi плануюць звярнуць увагу i на якасць абслугоўвання. Напрыклад, у аўтатранспартных арганiзацыях дапускаюцца факты, калi на стацыянарных збудаваннях, прыпыначных пунктах маецца няпоўная цi неаб’ектыўная iнфармацыя ў раскладзе руху маршрутных аўтобусаў. Ва ўмовах нiзкiх тэмператур не забяспечваецца патрабаванне дзяржаўнага стандарту аб тэмпературным рэжыме ў салонах аўтобусаў. Яшчэ не ўсе маршрутныя аўтобусы абсталяваны ўстаноўкамi для аб’яўлення iнфармацыi пасажырам. У Брэсцкай, Вiцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мiнскай i Магiлёўскiх абласцях такiя ўстаноўкi маюць адпаведна толькi 49, 36, 82, 53, 38 i 83 працэнты паркаў маршрутных аўтобусаў. Толькi ў Мiнску i Мiнскай вобласцi адпаведна маецца 107 i 15 аўтобусаў, абсталяваных устаноўкай «Бягучы радок». Недахоп такiх установак, на думку транспартнiкаў, стварае пэўныя нязручнасцi для пасажыраў падчас паездак. Таму кiраўнiцтву аўтатранспартных арганiзацый трэба звярнуць на гэта ўвагу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мiнулы год для абнаўлення парку аўтобусаў, якi ажыццяўляе перавозкi жыхароў у сельскай мясцовасцi, было набыта 423 аўтобусы
|
|